Перайсці да зместу

Удзельнік:Maksim L./Чарнавік 3

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Maksim L./Чарнавік 3

Іван Васілевіч Яраславіч — маскоўскі і вялікалітоўскі арыстакрат.

З роду нашчадкаў вялікага князя маскоўскага Івана Каліты, старэйшы сын апошняга ўладарнага серпухоўскага князя Васіля Яраславіча з яго першага шлюбу. Прадзед Васіля Яраславіча — Уладзімір Храбры, быў жанаты з дачкой вялікага князя літоўскага Альгерда — Аленай, то Іван Васілевіч даводзіўся Альгерду прапраўнукам, наогул гэта галіна роду маскоўскіх князёў была «сваёй» для Ягелонаў. Вялікім князям літоўскім пэўны час (1415—1421) служыў дзед Яраслаў, а Васіль Яраславіч нарадзіўся ў Вялікім княстве Літоўскім.[1]

У першы ад’езд да Вялікага княства Літоўскага ў 1446 годзе Васіль Яраславіч атрымаў «у вотчыну» Бранск, Гомель, Старадуб, Мсціслаў і «іншыя многія месцы» — значныя ўладанні з адмысловымі ўмовамі надання. Іван Васілевіч у гэты час быў з бацькам.[1]

У 1456 годзе загадам вялікага князя маскоўскага Васіля Цёмнага серпухаўска-бароўскі князь Васіль Яраславіч быў зняволены і пазбаўлены ўладанняў. Тое ж напэўна чакала яго другую жонку і сыноў. Малодшыя сыны з другога шлюбу таксама трапілі ў маскоўскую няволю. Жонка са сваім пасынкам — княжычам Іванам Васілевічам збеглі ў Вялікае Княства Літоўскае. Вядома, з улікам свайго статусу, сваяцтва і ранейшай гісторыі сувязяў, яны разлічвалі і атрымалі добразычлівы прыём.[1]

Іван Васілевіч атрымаў спачатку Клецк (не раней за кастрычнік 1456), затым Гарадок Давыдаў (паміж 1471—1484, пасля смерці ўдавы Свідрыгайла — Ганны, якая трымала гэтыя ўладанні) і Рагачоў.[2]

Спачатку Іван Васілевіч разглядаў сваё быццё ў Вялікім княстве Літоўскім як часовае і разам з таксама збеглым мажайскім князем Іванам Андрэевічаў меў планы вызвалення бацькі і вяртанне ўдзела. Аднак, у пачатку сакавіка 1462 года гэтыя платы былі выкрыты, з прыхільнікамі Васіля Яраславіча расправіліся, і планы былі адкладзены на час або назаўсёды. Прынамсі з наступных гадоў нічога не вядома пра спробы іх ажыццяўлення, хоць, бацька быў у зняволенні амаль 30 гадоў.[3]

Паміж 1463 і 1471 гадамі ў Клецку нарадзіўся сын Фёдар.[3]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Груша 2021, с. 54.
  2. Груша 2021, с. 54-55.
  3. а б Груша 2021, с. 55.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]