Удзельнік:Vandrouny/Чарнавік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Іерархічная мадэль дадзеных — гэта мадэль дадзеных, у якой выкарыстоўваецца прадстаўленне базы дадзеных у выглядзе дрэвападобнай (іерархічнай) структуры, якая складаецца з аб'ектаў (дадзеных) розных узроўняў.

Паміж аб'ектамі існуюць сувязі, кожны аб'ект можа ўключаць у сябе некалькі аб'ектаў больш нізкага ўзроўню. Такія абхекты знаходзяцца ў адносінах продка (аб'екта больш блізкага да кораня) і нашчадка (аб'екта больш нізкага ўзроўню), пры гэтым магчымая сітуацыя, калі аб'ект-продак не мае нашчадкаў альбо мае іх некалькі, тады як у аб'екта-нашчадка абавязкова толькі адзін продак. Аб'екты, якія маюць агульнага продка, называюцца блізнятамі (у праграмаванні ўжываецца тэрмін браты).