Удзельнік:Vladlen59/Моріс Бон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Моріс Бон ( 10 лютага 1920 – 17 кастрычніка 1943), ваенны лётчык французскага злучэння "Нармандыя-Нёман", кавалер ордэна Айчыннай вайны 2 ступені, ваеннага Крыжа 1939-1945(Францыя).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і Рене Бона и Марі-Жанны Пеллетэр у камуне Эльян (фр. Elliant) у дэпартаменце Фіністэр, вокруг Кэмпер, кантон Канкарна ў Францыі. Быў лепшым вучнем у школе і актыўным скаўтам. У 1937 годзе каля Кемпера з'явіўся першы ў Брэтоні аэраклуб Моріс першым туды запісаўся. У снежні 1938 года атрымаў пасведчанне лётчыка-аматара і меў правы на кіраванне лёгкімі пасажырскімі самалётамі.

У лютым 1939 года добраахвотна паступіў на службу ў ваенную авіяцыю. 1 верасня 1939 г. прыбыў на авіяцыйную базу ў Шаторы, дзе 1 лістапада 1939 г. яму было прысвоена званне сяржанта. Пасля паражэння Францыі ў чэрвені 1940 года быў дэмабілізаваны. Але 8 мая 1941 года быў зноў прызваны на службу ў войска. Служыў у авіяцыйных частках на акупаванай тэрыторыі Францыі – у Сенегале і на Мадагаскары. Прыйшлося ваяваць з англічанамі і нават збіць некалькі іх самалётаў.

У баях у складзе "Нармандыя - Нёман"[правіць | правіць зыходнік]

Пасля акупацыі выспы англічанамі 18 студзеня 1943 г. вырашаў, што памыляўся і трэба змагацца з фашыстамі – падаў заяву аб уступленні ва ўзброеныя сілы Нацыянальнага камітэта "Свабодная Францыя". Запісаўшыся добраахвотнікам, 15 мая прыбыў у размяшчэнне эскадрыллі "Нармандыя - Нёман" ў СССР. У чэрвені 1943 года ўдзельнічаў у бітве за Арол, а 19 ліпеня збіў свой першы "Юнкерс". Да кастрычніка 1943 г. усяго за тры месяцы баёў на яго рахунку было 73 баявых вылеты, два збітых асабіста, чатыры збітых у групе і два непацверджаных збітых самалёты праціўніка. 13 кастрычніка 1943 года падчас паветранага бою з нямецкімі знішчальнікамі быў падбіты самалёт Моріса Бона, які ўпаў у раёне в. Леніна Горацкага раёна. Пры ўдары самалёта Морыса Бона аб зямлю матор сышоў на глыбіню аж трох метраў. Цела француза было пахавана ў населеным пункце Стэфанаве Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Лётчыку было ўсяго 23 гады.

Узгнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
  • ордэн Ваеннага Крыжа 1939-1945 (Францыя)
  • іншыя французскія ўзнагароды

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • На месцы пахавання лётчыка ў в. Стэфанава Горацкага раёна ( Беларусь) ўсталявана гранітная пліта.
  • Імя М.Бона залатымі літарамі напісана на мемарыяльнай дошцы, усталяванай на доме № 29 на вул.Крапоткінская г. Масквы, дзе ў час вайны 1941-1945 гг. знаходзілася французская ваенная міссія.
  • Імем Морыса Бона 20 верасня 1953 года ў Францыі названы аэрадром у Кэмперы, дзе ўзведзены помнік ( гранітная стэла ) з надпісам: "Этот аэропорт назван в честь Мориса Бона из эскадрильи "Нормандия-Неман", погибшего в небе России 13 октября 1943 года".

• У Францыі быў выпушчаны латарэйны білет з выявай Моріса Бона.

  • Кожнае 13 кастрычніка ў памяць аб М.Бон адбываецца мерапрыемства, у якім прымаюць удзел грамадзянскія таварыствы і вайскоўцы.
  • У яго родным горадзе імя М.Бона носіць адна з вуліц.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дыбов, Сергей. Подлинная история авиаполка «Нормандия-Неман» – М.:2017.

У сеці[правіць | правіць зыходнік]