Укргазбанк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ПАТ АБ «Укргазбанк»
Тып Публічнае акцыянернае таварыства
Заснаванне 21 ліпеня 1993 (30 гадоў)
Размяшчэнне Сцяг Украіны Кіеў, вул. Б. Хмяльніцкага, 16/22
(Юрыдычная рэгістрацыя: Кіеў, вул. Ерэванская, 1)
Ключавыя постаці Кірыл Яўгенавіч Шэўчэнка
(Старшыня праўлення)
Галіна Фінансавыя паслугі
Чысты прыбытак 259,672 млн. грн. (2015)[1]
Актывы 41,555 млрд. грн. (31.12.2015)[2]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 3 500 чал.
Аўдытар Ernst & Young
Сайт ukrgasbank.com

Укрга́збанк (укр.: Укргазбанк) — украінскі камерцыйны банк, заснаваны ў 1993 годзе, на 94,9% належыць дзяржаве. Па памерах актываў і доляй на рознічным рынку ўваходзіць у дзесятку найбуйнейшых банкаў Украіны. Агульныя памеры актываў па стане на канец 2015 года, складалі 41 мільярд грыўняў. Сетка абслугоўвання банка ўключае каля 180 аддзяленняў ва ўсіх рэгіёнах Украіны.[3] Банкаматы Укргазбанка ўваходзяць у сетку «УкрКарт» якая налічвае каля 1000 банкаматаў.

Галоўны офіс Укргазбанка размешчаны ў Кіеве. У 2015 годзе банк атрымаў чысты прыбытак у памеры 259 мільёнаў грывен, у папярэднім 2014 годзе былі страты на 3,382 мільярда грывен.[4]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

АБ «Укргазбанк» з'яўляецца правапераемнікам ААТ АБ «Укргазбанк», ЗАТ «Інтергазбанк» і АТЗТ «Хаджибейбанк», зарэгістраванага Нацыянальным Банкам Украіны 21 ліпеня 1993 года (рэгістрацыйны № 183).[5]

АБ «Укргазбанк» увайшоў у пералік аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці, якія маюць стратэгічнае значэнне для эканомікі і бяспекі дзяржавы. Такое рашэнне зацверджана Пастановай № 83 Кабінета Міністраў Украіны ад 4 сакавiка 2015 года.[6]

25 чэрвеня 2015 года да Укргазбанка быў далучаны неплацежаздольны банк «Київ», што прывяло да росту актываў і пасіваў.[7] 2015 год Укргазбанк скончыў з прыбыткам у 260 млн. грн.[8] Па выніках першага паўгоддзя 2016 года Банк увайшоў у пяцёрку найбуйнейшых банкаў Украіны па аб'ёме актываў (51,4 млрд. грн.)[9] За шэсць месяцаў 2016 года станоўчы фінансавы вынік Укргазбанка склаў 91,299 млн. грыўняў.[10]

31 мая 2016 года Укргазбанк датэрмінова і ў поўным аб'ёме пагасіў астатак запазычанасці па доўгатэрміновых крэдытах рэфінансавання і стабілізацыйным крэдытах,[11] атрыманымі ад НБУ яшчэ ў 2008—2009 гадах для падтрымання ліквіднасці і паляпшэння фінансавага стану ў рамках Праграмы фінансавага аздараўлення.

Укргазбанк стаў упаўнаважаным банкам на ажыццяўленне разлікаў па мытных плацяжах.[12] Адпаведнае рашэнне зацверджана пратаколам ДФС ад 09.06.2016 № 4, на падставе пункта 5.11 Парадка правядзення конкурсу па вызначэнні ўпаўнаважанага банка на ажыццяўленне разлікаў з дзяржаўным бюджэтам па мытных плацяжах, зацверджанага загадам Міністэрства фінансаў Украіны ад 29.09.2014 № 984, зарэгістраваным у Міністэрстве юстыцыі Украіны 26.11.2014 за № 1514/26291.

30 чэрвеня 2016 года рэйтынгавае агенцтва «Експерт-Рейтинг» прыняло рашэнне[13] аб павышэнні крэдытнага рэйтынгу Укргазбанка па нацыянальнай шкале да ўзроўню uaAА+. Пазычальнік з рэйтынгам uaAА+ характарызуецца высокай крэдытаздольнасцю ў параўнанні з іншымі ўкраінскімі пазычальнікамі.

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • Старшыня Праўлення — Кірыл Яўгенавіч Шэўчэнка
  • Першы намеснік Старшыні Праўлення — Кравец Андрэй Мікалаевіч
  • Намеснік Старшыні Праўлення — Васілец Наталія Яўгенаўна
  • Намеснік Старшыні Праўлення — Дубровін Аляксандр Віталевіч
  • Намеснік Старшыні Праўлення — Маскаленка Сяргей Іванавіч
  • Намеснік Старшыні Праўлення — Чэрнышоў Дзяніс Віктаравіч
  • Галоўны бухгалтар — Хрусталёва Наталія Генадзеўна

Прыярытэты развіцця[правіць | правіць зыходнік]

У 2016 годзе Укргазбанк абраў нішавую стратэгію развіцця «ЕКО-банку»[14] для павышэння энергаэфектыўнасці і энергетычнай незалежнасці Украіны, а таксама для ўсебаковай падтрымкі праектаў, звязаных з эфектыўным выкарыстаннем энергарэсурсаў і памяншэннем шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. 17 мая 2016 года Міжнародная фінансавая карпарацыя (IFC) і «Укргазбанк» падпісалі пагадненне па спрашчэнні доступу да фінансавання для кампаній, якія жадаюць увесці аднаўленчыя і энергазберагальныя тэхналогіі і дапамагчы раскрыць «зялёны» эканамічны патэнцыял краіны.[15]

Прыярытэтнымі напрамкамі ў развіцці Банка з'яўляецца работа з карпаратыўным, малым і сярэднім бізнесам, а таксама праца з фізічнымі асобамі.

Фінансавыя паказчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Па выніках справаздачы фінансавай дзейнасці ў 2015 годзе актывы Укргазбанка склалі 41,5 мільярд грыўняў, яго прыбытак склаў 259 672 тысяч грыўняў.[16]

Актывы Укргазбанка на 1 студзеня 2014 года склалі 23793,944 мільёна грыўняў, крэдытны партфель — 10257,721 мільёонаў грыўняў, уласны капітал — 4522,482 мільёна грыўняў.[17] 2013 год банк скончыў з чыстым прыбыткам 1,002 мільярд грыўняў.

Па дадзеных міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Fitch, да пачатку фінансавага крызісу, які прывёў да нацыяналізацыі банка, ААТ АБ «Укргазбанк» кантраляваўся дэпутатам Вярхоўнай Рады Васілём Горбалям (39%) і дэпутатам Кіеўрады Амяльяненка Аляксеем (29%).[18]

Рэкапіталізацыя[правіць | правіць зыходнік]

У выніку дзейнасці кіраўніцтва банка, Нацыянальны банк Украіны і Міністэрства фінансаў Украіны для пераадолення наступстваў фінансавага крызісу Кабінет міністраў Украіны у сакавіку 2011 года прынялі рашэнне аб правядзенні дакапіталізацыі банка на суму 4,3 млрд грн.

Структура ўласнасці[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на 7 верасня 2015 года структура уласнасці з'яўляецца наступнай:[19][20]

Уладальнік акцый Працэнт эканамічных правоў
Дзяржава Украіна (Міністэрства фінансаў Украіны) 94,9409 %
Іншыя акцыянеры юрыдычныя і фізічныя асобы 1,2692 %
Эмітэнт АБ «Укргазбанк» (уласныя каштоўныя паперы) 3,7468 %

Зноскі

  1. Фінансова звітність АБ "УКРГАЗБАНК" за 2015 рік «МСФЗ» (укр.). ukrgasbank.com (19 кастрычніка 2016). Праверана 23 чэрвеня 2017.
  2. Фінансова звітність АБ "УКРГАЗБАНК" за 2015 рік «МСФЗ» (укр.). ukrgasbank.com (19 кастрычніка 2016). Праверана 23 чэрвеня 2017.
  3. Фінансова звітність АБ "УКРГАЗБАНК" за 2015 рік «МСФЗ» (укр.). ukrgasbank.com (19 кастрычніка 2016). Праверана 23 чэрвеня 2017.
  4. Фінансова звітність АБ "УКРГАЗБАНК" за 2015 рік «МСФЗ» (укр.). ukrgasbank.com (19 кастрычніка 2016). Праверана 23 чэрвеня 2017.
  5. Укргазбанк: Про банк (руск.). Праверана 23 чэрвеня 2017.
  6. «Про затвердження переліку об'єктів державної власності, що мають стратегічне значення для економіки і безпеки держави» (укр.). Праверана 23 чэрвеня 2017.
  7. Укргазбанк поглотил банк «Киев» (руск.). Праверана 23 чэрвеня 2017.
  8. «Укргазбанк» отримав 260 мільйонів прибутку в 2015 році (укр.). Праверана 23 чэрвеня 2017.
  9. «Укргазбанк» по итогам полугодия вошел в пятерку крупнейших банков Украины (руск.). Праверана 23 чэрвеня 2017.
  10. «Укргазбанк» отримав 91 млн. гривень прибутку (укр.). Праверана 23 чэрвеня 2017.
  11. Государственный Укргазбанк досрочно погасил стабилизационный кредит НБУ почти на 2 млрд грн (руск.). Праверана 23 чэрвеня 2017.
  12. Оголошення про результати конкурсу з визначення уповноваженого банку на здійснення розрахунків з державним бюджетом за митними платежами (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2019. Праверана 23 чэрвеня 2017.
  13. Повышен кредитный рейтинг АБ «УКРГАЗБАНК» (руск.). Праверана 23 чэрвеня 2017.
  14. Фінансування ЕКО-проектів (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2016. Праверана 23 чэрвеня 2017.
  15. IFC та «Укргазбанк» домовилися спростити доступ до «зелених» грошей (укр.). Праверана 23 чэрвеня 2017.
  16. Річна фінансова звітність за міжнародними стандартами фінансової звітності (МСФЗ) 2015 рік (укр.). www.ukrgasbank.com. Праверана 23 чэрвеня 2017.
  17. Річний звіт 2013 (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2014. Праверана 23 чэрвеня 2017.
  18. Річний звіт 2013 (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2014. Праверана 23 чэрвеня 2017.
  19. АТ Укргазбанк: Структура власності (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2013. Праверана 23 чэрвеня 2017.
  20. Довідка про кількість акцій (укр.). Укргазбанк (13 лютага 2013). Праверана 23 чэрвеня 2017.(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]