Уладзімір Ільіч Швальбо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Ільіч Швальбо
Нарадзіўся 3 чэрвеня 1945(1945-06-03) (78 гадоў)
Альма-матар

Уладзімір Ільіч Швальбо (нар. 3 чэрвеня 1945, Вольск, Саратаўская вобласць, РСФСР) — беларускі трэнер, заснавальнік школы новага для Беларусі віду спорту — скачкоў на батуце.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў сярэдняй школе № 3 г. Віцебска. У 1969 годзе скончыў інстытут фізічнай культуры ў Мінску (зараз — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры). З 1965 года працаваў у спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву № 1 г. Віцебска, з 1970 года — у спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву № 2 г. Віцебска.

Старшы трэнер зборнай каманды Беларусі, старшыня Федэрацыі па скачках на батуце, суддзя міжнароднай катэгорыі.

Выхаванцы Уладзіміра Ільіча Швальбо — Дзмітрый Паляруш, Валерый Вагель, Галіна Лебедзева, Мікалай Казак — неаднаразовыя чэмпіёны і прызёры свету, Еўропы, СССР.

Заслужаны трэнер Беларусі. Майстар спорту СССР. Ганаровы грамадзянін горада Віцебска. Выдатнік народнай адукацыі.

Аўтар падручнікаў, методык па скачках на батуце.