Уладзімір Генадзевіч Какорка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Уладзімір Генадзевіч Какорка (нар. 4 студзеня 1976, Віцебск) — беларускі спартсмен. Майстар спорту СССР, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1994 годзе скончыў Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву. Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў 1994 года ў камандных спаборніцтвах і індывідуальных скачках. Пераможца V Сусветных гульняў 1997 года, сярэбраны прызёр 2001 года.

Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1998 года ў сінхронных скачках і камандных спаборніцтвах, 1999 года — у сінхронных скачках. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 1998 года ў сінхронных скачках, 2000 і 2004 гг. — у камандных спаборніцтвах. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2000 года ў індывідуальных скачках. Бронзавы прызёр фіналу Кубка свету 2002 года ў сінхронных скачках.

З 1992 года — спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце. Зараз працуе ў Віцебскай СДЮШАР № 1 трэнерам па скачках на батуце.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Какорко Владимир Геннадьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 473.
  • Какорко Владимир Геннадьевич // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. — С. 212.