Перайсці да зместу

Уладзіслаў Іосіфавіч Гайлевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Іосіфавіч Гайлевіч
Дата нараджэння невядома
Дата смерці не раней за 1985
Месца смерці

Уладзіслаў Іосіфавіч Гайлевіч (? — пасля 1985, Буэнас-Айрэс) — адзін з ініцыятараў утварэння і першы старшыня Федэрацыі беларускіх арганізацый у Аргенціне (1939 г.). Сябра кіраўніцтва Бібліятэкі імя І. Луцкевіча (Буэнас-Айрэс). Адзін з тых, хто складаў унутраную апазіцыю ў беларускай прасавецкай дыяспары, бо крытычна ставіўся да супрацоўніцтва з Камуністычнай партыяй Аргенціны.

Зноскі

  • Шабельцаў С. Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930 — 1960-я гг.): Зборнік дакументаў і ўспамінаў / Сяргей Шабельцаў; Рэдактар Н.Гардзіенка. — Мн.: Медысонт, 2009. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 17). — С. 37.