Уладзіслаў Якаўлевіч Панчанка
Уладзіслаў Якаўлевіч Панчанка | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 15 верасня 1947 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | лазерная фізіка і Нелінейная оптыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1990) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Сяргей Аляксандравіч Ахманаў[d] |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Уладзіслаў Якаўлевіч Панчанка (нар. 15 верасня 1947, Баранавічы) — вучоны. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар. З’яўляецца адным з вядучых спецыялістаў у галіне лазерна-інфармацыйных тэхналогій. Акадэмік Расійскай акадэміі навук.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1971 годзе скончыў фізічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.
У 1997 годзе было прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі Расіі. У 2006 годзе Уладзіслаў Якаўлевіч узначаліў Інстытут малекулярнай фізікі Расійскага навуковага цэнтра «Курчатаўскі інстытут».
У 2008 годзе прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін прызначыў старшынёй савета Расійскага фонда фундаментальных даследаванняў.
З’яўляецца аўтарам болей за 350 навуковых работ, у тым ліку — 12 манаграфій і манаграфічных аглядаў. У найболей значных работах даследуюцца найвастрэйшыя і найболей актуальныя праблемы фізікі і інфармацыйных тэхналогій[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 15 верасня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Правадзейныя члены РАН
- Выпускнікі фізічнага факультэта МДУ
- Члены РАН
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Заслужаныя дзеячы навукі Расійскай Федэрацыі
- Лаўрэаты прэміі Урада РФ у галіне навукі і тэхнікі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Расіі
- Фізікі СССР