Уна Мэй Карлайл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уна Мэй Карлайл
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 26 снежня 1915(1915-12-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лістапада 1956(1956-11-07)[3] (40 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
  • Джэймстаўн[d]
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі джазвумен, аўтарка-кампазітар, спявачка, піяністка
Інструменты фартэпіяна і вакал[d]
Жанры джаз, свінг і страйд[d]

Уна Мэй Карлайл (26 снежня 1915, Зэйнсвіл, Агая, ЗША — 7 лістапада 1956) — амерыканская джазавая спявачка, піяністка і аўтарка песень.

Ранні перыяд жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і Эдварда і Мэлі Карлайл. Мела афрыканскае і індзейскае паходжанне. Маці навучыла яе іграць на фартэпіяна, а з трох гадоў яна выступала на сцэне.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дзіцём рэгулярна з’яўлялася на радыёстанцыі WHIO (AM) у Дэйтане, штат Агая.

У 1932 годзе яе заўважыў Фэтс Уолер, калі Карлайл працавала ў Цынцынаці (Агая), выступала ў прамых эфірах і на радыё. На манеру яе ігры на фартэпіяна вельмі моцна ўплываў стыль Уолера; яна грала ў стылі бугі-вугі і страйда і дадавала гумар у свае сэты.

Яна грала сольна з 1937 года, неаднаразова гастралявала па Еўропе і запісвалася з Уолерам у канцы 1930-х гадоў

У 1940-х гадах Карлайл запісвалася як лідарка для Bluebird Records з такімі сайменамі, як Лэстэр Янг, Бэні Картэр і Джон Кірбі. У яе было працяглае партнёрства з прадзюсарам, выдаўцом і менеджарам Джо Дэвісам, якое пачалося пасля сканчэння кантракту з Bluebird. Яе запісы пад кіраўніцтвам Дэвіса былі зроблены сумесна з Рэям Нэнсам, Бадам Джонсанам і Шэдоў Уілсанам.

Таксама дасягнула поспеху як аўтар песень. Яе песня 1941 года «Walkin' By The River» зрабіла яе «першай цемнаскурай жанчынай, кампазіцыя якой з’явілася ў чарце Billboard». Кэб Калоўэй і Пэгі Лі былі сярод тых, хто запісалі кавер на яе мелодыі. У яе было ўласнае радыё-шоу The Una Mae Carlisle Radio Show на WJZ-ABC, што зрабіла яе «першай чорнай амерыканкай, якая вядзе нацыянальнае радыё-шоу»; і тэлевізійныя праграмы ў канцы 1940-х гадоў. Яе апошнія запісы былі зроблены для Columbia Records з Донам Рэдманам у пачатку 1950-х гадоў.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Карлайл была ў шлюбе з Джонам Брэдфардам, былым гандлёвым мараком, яны ажаніліся ў 1941 годзе. Брэдфард быў уладальнікам Gee-Haw Stables, джазавай пляцоўкі ў Гарлеме.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

Карлайл цярпела на хранічны мастаідыт, што патрабавала неаднаразовых аперацый і шпіталізацый і вымусіла яе пайсці на пенсію ў 1952 годзе.

Памерла ад пнеўманіі ў бальніцы Гарлема ў 1956 годзе. Пахавана на Old Silvercreek Cemetery у Джэймстаўне, штат Агая.

Выбраная дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Tain’t Yours» b/w «Without You Baby» (Beacon, 1944)

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Una Mae Carlisle // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 15 лютага 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]