Універсітэт ваенна-паветраных сіл ЗША

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт ваенна-паветраных сіл ЗША
англ.: Air University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Air University
Заснаваны 1946
Тып ваенная ВНУ
Размяшчэнне Мантгомеры, Алабама, ЗША
Сайт airuniversity.af.edu

Універсітэт ваенна-паветраных сіл ЗША (англ.: Air University) — амерыканская дзяржаўная спецыялізаваная ваенная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца на авіябазе «Максвэл» каля горада Мантгомеры ў штаце Алабама.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Мантгомеры быў цэнтрам амерыканскай авіяцыйнай адукацыі з тых часоў, як браты Райт заснавалі першую цывільную лётную школу. У 1930-х гадах армейскі авіяцыйны корпус перавёў свой інстытут тактычнай падрыхтоўкі ў Мантгомеры, які ў 1946 годзе ператварыўся ва ўніверсітэт. З моманту свайго заснавання да 1978 і з 1983 па 1993 год універсітэт меў статус Галоўнага камандавання ВПС. Універсітэт прапануе навучанне для служачых ВПС ЗША. Таксама магчымы варыянт, пры якім універсітэт фінансуе вышэйшую адукацыю кандыдата, які потым абавязваецца служыць у ВПС. Універсітэт таксама адкрыты для грамадзянскага персаналу ВПС. У цэнтры ўвагі навучання — перадача ведаў аб распрацоўцы, разгортванні і выкарыстанні падраздзяленняў ВПС. Праграмы паслядыпломнай адукацыі і аспірантуры забяспечваюць навуковую, тэхналагічную і менеджэрскую адукацыю.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйныя адзінкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Інстытут тэхналогій ВПС
  • Цэнтр афіцэрскага выхавання
  • Цэнтр разпрацоўкі дактрыны і адукацыі
  • Каледж павышэння кваліфікацыі
  • Цэнтр афіцэрскай падрыхтоўкі і грамадзянскага развіцця
  • Цэнтр прызыўнога навучання
  • Цэнтр студый супрацьдзеяння распаўсюду
  • Агенцтва гістарычных даследаванняў ВПС
  • Інстытут кітайскіх аэракасмічных студый
  • Выдавецтва

Школы і каледжы[правіць | правіць зыходнік]

  • Эскадронная афіцэрская школа
  • Камандна-штабны каледж авіяцыі
  • Ваенна-паветраны каледж
  • Міжнародная афіцэрская школа
  • Акадэмія старэйшых унтэр-афіцэраў ВПС
  • Акадэмія падафіцэраў
  • Школа лётчыкаў
  • Першая сяржанцкая акадэмія
  • Корпус падрыхтоўкі малодшых афіцэраў запасу ВПС
  • Цэнтр даследаванняў стратэгічнага стрымлівання ВПС ЗША

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]