Універсітэт штата Луізіяна
Універсітэт штата Луізіяна | |
---|---|
![]() | |
Па-англійску | Louisiana State University and Agricultural and Mechanical College |
Заснаваны ў | 1860[1] |
Тып | дзяржаўны |
Мэтавы фонд | $ 385,76 млн (2010) |
Прэзідэнт | Майкл Марцін |
Месца размяшчэння |
30°24′52″ пн. ш. 91°10′42″ з. д.HGЯO |
Кампус | гарадскі (810 га) |
Студэнтаў | 28 985[2] |
Бакалаўраў | 23 980[2] |
Магістраў і дактароў | 5005[2] |
Выкладчыкаў | 1500[3] |
Колеры | [4] |
Афіцыйны сайт | lsu.edu |
Універсітэт штата Луізіяна (англ.: Louisiana State University) — дзяржаўны ўніверсітэт у г. Батан-Руж, штат Луізіяна, ЗША.[5] Галоўная ВНУ сістэмы ўніверсітэтаў штата Луізіяна. Заснаваны ў 1853 годзе як Ваенная акадэмія і адукацыйная семінарыя штата Луізіяна (Louisiana State Seminary of Learning & Military Academy). Цяперашні кампус універсітэта быў пабудаваны ў 1926 годзе. Ён размешчаны на беразе ракі Місісіпі і складаецца з больш чым 250 будынкаў у стылі італьянскага Адраджэння. У склад універсітэта ўваходзіць 14 школ і каледжаў. Каледжы бізнесу і права лічацца аднымі з найбольш прэстыжных у ЗША.
Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Шакіл О'Ніл, амерыканскі баскетбаліст
Зноскі
- ↑ The History of LSU(недаступная спасылка). LSU Office of Communications & University Relations (28 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2009. Праверана 10 кастрычніка 2009.
- ↑ а б в Preliminary Headcount Enrollment Summary , Louisiana State Board of Regents (September 2011). Праверана 6 студзеня 2012.(недаступная спасылка)
- ↑ Louisiana State University Quick Facts , Louisiana State University (July 9, 2009). Праверана 19 жніўня 2009.
- ↑ LSU Colors(недаступная спасылка). LSU Office of Communications & University Relations (23 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2012. Праверана 10 кастрычніка 2009.
- ↑ Louisiana State University(недаступная спасылка). Louisiana State University (3 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2012. Праверана 12 кастрычніка 2009.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- lsu.edu — афіцыйны сайт Універсітэта штата Луізіяна