Слаявіна ніцяна-кусцістая, сцелецца па субстрату або звісае, прымацоўваецца дыскападобным аснаваннем, да 30 см даўжыні, саламяна- або жаўтлява-зялёная, багата галінаваная. Галінкі, танклявыя да вяршыні, жорсткія, пакрытыя дробнымі паўкруглымі ў перасеку або завостранымі бародавачкамі, па ўсёй даўжыні колцападобных патрэсканыя, як бы членістыя, са шматлікімі перпендыкулярна адлеглымі бакавымі галінкамі ад 0,5 да некалькіх сантыметраў даўжыні[1].
Уся паверхня слаявіны ўсеяная саралямі з сарэдыямі цыліндрычнай формы. Пладовыя целы (апатэцыі) шматлікія, размяшчаюцца на бакавых галінах, з вейчыкамі па слаявіннаму краю і крэмавым дыскам. Споры авальныя, 7×9,5 мкм[1].
↑ абвгдеУснея густобородая // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 55-56. — 592 с. — 120 000 экз.
Уснея густобородая // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 55-56. — 592 с. — 120 000 экз.