Ушакоўскі мост

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ушакоўскі мост
Каардынаты: 59°58′57″ пн. ш. 30°18′01″ у. д.HGЯO
Перасякае Вялікая Неўка
Месца размяшчэння
Агульная даўжыня
  • 205 м
Шырыня моста 27 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ушакоўскі мост (у 1830—1952 гадах — Строганаўскі мост, раней — 2-і Каменнаастроўскі мост) — развадны мост цераз Вялікую Неўку ў Санкт-Пецярбургу. Злучае правы бераг Вялікай Неўкі і Каменны востраў, звязваючы Прыморскі і Петраградскі раёны. Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры рэгіянальнага значэння. Утварае агульны архітэктурны комплекс з размешчаным побач Каменнаастроўскім мостам. Мост злучае Каменнаастроўскі праспект і вуліцу Акадэміка Крылова. Побач з мостам размешчана Ваенна-марская акадэмія імя Кузняцова. Ля выезду на мост з боку Каменнага вострава размешчана царква Раства Іаана Прадцечы.

Вышэй па цячэнні знаходзіцца Кантэміраўскі мост, ніжэй — 3-і Ялагін мост.

Найбліжэйшая станцыя метрапалітэна — «Чорная рэчка».