Уэчулафкен
Уэчулафкен | |
---|---|
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 893 м |
Даўжыня | 30 км |
Шырыня | 5 км |
Плошча | 104 км² |
Найбольшая глыбіня | 142 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 790 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
|
|
|
|
|
|
![]() |
Уэчулафкен — возера ў правінцыі Неўкен, у Патагоніі, у Аргенціне. Гэта ледавіковае возера знаходзіцца ў Андах на тэрыторыі Нацыянальнага парку Ланін у 25 кіламетрах ад горада Хунін-дэ-лос-Андэс і ў 60 кіламетрах ад горада Сан-Марцін-дэ-лос-Андэс. Гэта адно з найбольш важных азёр Андаў у Аргенціне, падсілкоўваецца з азёр Паймун і Эпулафкен, а таксама талымі водамі.
Возера мае памеры каля 30 км у даўжыню і 5 км у шырыню, плошча 104 км². Адсюль і назва возера: на арауканскай мове huechu азначае «вялікае, доўгае», laufquen — возера.
Зноскі
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |