Перайсці да зместу

ФК Альбасетэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ФК Альбасетэ
Заснаваны 1 жніўня 1940
Горад
Стадыён Estadio Carlos Belmonte[d]
Уладальнік Albacete City Council[d]
Галоўны трэнер
Сайт albacetebalompie.es (ісп.)

«Альбасетэ» (ісп.: Albacete Balompié) — іспанскі футбольны клуб з аднайменнага горада, у аднайменнай правінцыі, у аўтаномнай супольнасці Кастылія — Ла-Манча. Клуб заснаваны ў 1940 годзе, хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Карлас Бельмонтэ», які ўмяшчае 17 300 гледачоў. Лепшыя гады клуба — 1990-я гады, калі ён быў сталым удзельнікам Прымеры. Лепшым дасягненнем «Альбасетэ» ў чэмпіянаце Іспаніі стала 7-е месца ў сезоне 1991/92. Апошні раз у вышэйшай іспанскай лізе клуб удзельнічаў у сезоне 2004/05.

У 2014 годзе клуб вярнуўся ў Сегунду, але праз два сезоны зноў панізіўся ў класе, бо скончыў сезон на 21-м месцы. Каманда зноў вярнулася ў Сегунду ў сезоне 2016/17, выйграўшы ў фінале плей-оф за павышэнне. Клуб скончыў сезон 2018/19 на чацвёртым месцы, але прайграў «Мальёрцы» ў плэй-оф за выхад у Ла Лігу і застаўся ў другім дывізіёне на сезон 2019/20.