Перайсці да зместу

ФК Эстрэмадура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ФК Эстрэмадура
Заснаваны 1924
Горад
Стадыён Estadio Francisco de la Hera[d]
Сайт extremaduracf.blogspot.com

«Эстрэмадура» (ісп. CF Extremadura) — былы іспанскі футбольны клуб з горада Альмендралеха, у правінцыі Бадахос у аўтаномнай супольнасці Эстрэмадура. Хатнія матчы праводзіў на стадыёне «Франсіска дэ ла Эра», які ўмяшчае 12 580 гледачоў. Лепшым вынікам з'яўляецца 17-е месца ў Прымера ў сезоне 1998/99. «Эстрэмадура» была расфармаваная ў міжсезонне 2010/2011, калі прэзідэнт клуба і яго галоўны акцыянер Педра Ньета адмовіўся далей утрымліваць каманду з-за доўгу ў 6 мільёнаў еўра, а другі саўладальнік клуба — мэрыя Альмендралеха таксама адмовілася аплачваць яго рахункі, надаўшы ўвагу новаму клубу, створанаму ў 2007 годзе.