Факультэт фінансаў і банкаўскай справы БДЭУ
Выгляд
Факультэт фінансаў і банкаўскай справы | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт | |
Заснаваны | лістапад 2002[1] |
Дэкан | Наталля Аляксееўна Ляснеўская |
Адрас | Рэспубліка Беларусь, Мінск, Партызанскі праспект, 22а |
ffbd.bseu.by/be/ |
Факультэт фінансаў і банкаўскай справы — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Факультэт створаны ў лістападзе 2002 года, пасля зліцця фінансава-эканамічнага факультэта і факультэта банкаўскай справы.
Фінансава-эканамічны факультэт як самастойнае падраздзяленне існаваў з 1964 года па 2002 год. Да гэтага падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт» ажыццяўлялася на іншых факультэтах. Пасля стварэння фінансава-эканамічны факультэт узначальвалі:
- з 1964 па 1974 гг. дацэнт А. В. Шашкоўскі;
- з 1974 па 1992 гг. дацэнт Г. І. Краўцова;
- з 1992 па 1998 гг. дацэнт Г. К. Мультан;
- з 1998 па 2002 гг. дацэнт В. С. Бас.
Факультэт банкаўскай справы як самастойнае падраздзяленне працаваў з 1992 года па 2002 год, дэканам факультэта быў С. С. Ткачук, кандыдат эканамічных навук, прафесар.
Кафедры
[правіць | правіць зыходнік]- банкаўскага справы
- грашовага звароту, крэдыту і фондавага рынку
- падаткаў і падаткаабкладання;
- фінансаў.
Спецыяльнасці
[правіць | правіць зыходнік]- Фінансы і крэдыт.
Дэканы
[правіць | правіць зыходнік]- В. С. Бас (2002—2004)
- Н. І. Багдан. (2004—2009)
- Наталля Аляксееўна Ляснеўская (з 2009)
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт факультэта Архівавана 6 лютага 2023.