Фармінгтан
Фармінгтан
| ||||||||||||||||||||||
Фармінгтан (англ.: Farmington) — горад на паўднёвым захадзе ЗША ў акрузе Сан-Хуан штата Нью-Мексіка. Насельніцтва 45 877 чалавек (перапіс 2010). Эканамічная сталіца рэгіёну Чатыры вуглы. Па дадзеных Бюро перапісу насельніцтва ЗША, Фармінгтан мае плошчу 69,9 км², з якіх 1,0 км² (1,43 %) — вада.
На захад ад Фармінгтана знаходзіцца індзейская рэзервацыя народа наваха, на паўночным захадзе — індзейская рэзервацыя Ют-Маўнтын індзейцаў племя Юта, а на паўночны ўсход — індзейская рэзервацыя Сазерн-Ют. Прыкладна ў 64 км на паўночны захад ад горада размешчаны нацыянальны парк Меса-Вердэ, а за 80 км на паўднёвы ўсход — нацыянальны гістарычны парк Чака.
- ↑ а б United States. Bureau of the Census 2010 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2010. Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ а б Gazetteer Files – 2020 — Бюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 19 снежня 2021.
- ↑ Explore Census Data – Farmington city, New Mexico — Бюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 19 снежня 2021.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.