Фарухру Парса
Фарухру Парса | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык, урач |
Дата нараджэння | 22 сакавіка 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 мая 1980 (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фарухру Парса (перс. فرخرو پارسا; 21 сакавіка 1922, Кум — 8 мая 1980, Тэгеран) — іранскі палітычны дзеяч, урач, педагог, міністр адукацыі ў 1968—1971 гадах і першая жанчына-міністр Ірана.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Фарухру Парса нарадзілася ў 1922 у Куме. Яе маці, Фахрэ-Афаг Парса, была рэдактарам першага іранскага жаночага часопіса «Джахан-е зэн» («Свет жанчыны») і змагаром за права жанчын на адукацыю. Па гэтай прычыне яна ў 1921 годзе разам з мужам Фарухдзінам Парсам была саслана пад хатні арышт урадам Ахмада Кавама ў горад Кум, дзе і нарадзілася Фарухру Парса. Праз некаторы час новы прэм’ер-міністр Хасан Мустоўфі дазволіў сям’і вярнуцца ў Тэгеран.
Фарухру Парса атрымала медыцынскую адукацыю, пасля чаго ўладкавалася настаўніцай у Школу ім. Жанны д’Арк, дзе яна выкладала ў тым ліку будучай імператрыцы Ірана Фарах Дыбэ.
У 1963 годзе Парса была абрана ў парламент Ірана і амаль адначасова пачала пісаць петыцыі шаху Махамеду Рэзе Пехлеві з просьбай даць іранскім жанчынам правы голасу, што было зроблена ў тым жа годзе пасля ўсенароднага канстытуцыйнага рэферэндуму. У 1965 годзе яна стала намеснікам, а ў 1968 — міністрам адукацыі Ірана.
Падчас Іранскай рэвалюцыі Фарухру Парса была арыштаваная і змешчаная ў турму, а 8 траўня 1980 года была расстраляна.