Фаіна Рыгораўна Гаенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фаіна Рыгораўна Гаенка
укр.: Фаїна Григорівна Гаєнко
Род дзейнасці акцёрка
Дата нараджэння 25 верасня (8 кастрычніка) 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 1965(1965-01-06) (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
  • Нацыянальны акадэмічны украінскі драматычны тэатр імя Марыі Занькавецкай[d]
Партыя
Узнагароды і прэміі
Ордэн «Знак Пашаны»
народны артыст Украінскай ССР

Фаіна Рыгораўна Гаенка (укр.: Фаїна Григорівна Гаєнко, сапраўднае прозвішча — Амельчанка; 25 верасня [8 кастрычніка] 1900, Кахоўка, Таўрычаская губерня — 6 студзеня 1965, Львоў) — украінская актрыса. Народная артыстка УССР (1954). Член КПСС з 1941.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сцэнічную дзейнасць пачала ў драматычным калектыве пры народным доме ў Кахоўцы (1918—1920). У 1925—1927 гадах — актрыса тэатра імя І. Франко (Кіеў), у 1927 годзе — філіяла Адэскага дзяржаўнага драматычнага тэатра, з 1928 года — тэатра імя Занькавецкай (цяпер у Львове). У 1920-х гадах кіравала драматычнымі самадзейнымі калектывамі ў Кахоўцы, Берыславе, Херсоне.

Актрыса шырокага дыяпазону, Гаенка стварыла яркую галерэю характэрных, камедыйных і лірыка-драматыч вобразаў. Сярод іх: Маўка («Лясная песня» Лесі Украінкі), Хіўра («Сарочынскі кірмаш» Гогаля), Сцяша («Назар Стадоля» Шаўчэнка), Сафія («Няшчасная» Карпенка-Карага), Ліда, Саламія, Коўшык («Платон Крэчат», «Багдан Хмяльніцкі», «Калінавы гай» Карнейчука), Васіліса («На дне»), Эмілія («Атэла»).

У 2016 годзе адна з вуліц у Кахоўцы была названа ў яе гонар.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Народная артыстка УССР (1954);
  • ордэн «Знак Пашаны» (24.11.1960).

Зноскі