Феадамант
Выгляд
Феадамант | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Дзеці | Гілас[1] |
Феадамант (Тэадамас, таксама Тэядамант ці Феадамант, стар.-грэч.: Θειοδάμας) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі цар дрыёпаў. Яго жонка — Менадыка, сын — Гілас[2].
Ён не жадаў аказаць гасціннасць Гераклу, які праходзіў яго ўладанні разам з Дэянірай. Геракл сустрэў яго, калі ён ехаў на калясніцы, выпраг быка і закалоў сабе на абед[3]. Феадамант быў забіты Гераклам[4]. Геракл забіў таксама дрыёпаў, якія дапамагалі цару[5]. Геракл захапіў у палон яго сына Гіласа. У гэтай бітве мужна ваявала і была паранена Дэяніра.
Ёсць версія, што Геракл праходзіў там са сваім сынам Гілам і прасіў у Феадаманта паесці, той адмовіў, і Геракл закалоў ворнага быка[6].
Зноскі
- ↑ Теодамас // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIIа. — С. 877.
- ↑ Гігін. Міфы 14 (з.28)
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 9, 19; II 7, 7; Калімах. Гімны III 161; Калімах. Феадамант (з кн.1 «Прычын»)
- ↑ Апалоній Родаскі. Арганаўтыка I 1204—1211
- ↑ Авідзій. Ібіс 487—488
- ↑ Анонимный мифограф. // Примечания В. Г. Боруховича в кн. Аполлодор. Мифологическая библиотека. Л., 1972. С.160
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).