Федан з Эліды

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Федан
Φαίδων
Дата нараджэння V стагоддзе да н.э.[1]
Месца нараджэння
Дата смерці IV стагоддзе да н.э.
Кірунак: Эрэтрыйская школа

Федан з Эліды (стар.-грэч.: Φαίδων; IV ст. да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф.

Федан паходзіў з высакароднай сям'і і падчас вайны паміж Элідай і Спартай, быўшы яшчэ вельмі юным, патрапіў у рукі ворагаў, якія прадалі яго ў Афіны, дзе яго купіў уладальнік публічнага дому. Тут з ім пазнаёміўся Сакрат, які пераканаў аднаго са сваіх багатых прыхільнікаў выкупіць юнака.[2] Федан прысутнічаў пры смерці Сакрата, і Платон называе яго імем дыялог «Федан». Пазней ён вярнуўся ў Эліду і заснаваў Элідскую школу філасофіі; пазней школа яго вучнем Менедэмам была перанесена ў Эрэтрыю, дзе стала Эрэтрыйскай школай.

Сачыненні Федана, якія ён пісаў у форме дыялогаў, не захаваліся, і мала вядома пра яго філасофскія гледжанні. Дыяген Лаэрцкі згадвае некаторыя сачыненні,[2] і ў слоўніку Суда таксама быў артыкул пра Федана з пералікам яго прац.[3] Сенека захаваў адзін з яго афарызмаў[4] пра зносіны з добрай (ці дрэннай) кампаніяй:

Федан сказаў: «Укусы малюсенькіх жывёл не адчуваюцца; так ледзь прыкметная іх сіла, так ілюзорна для прычынення шкоды. Укус становіцца прыкметным з-за апухання, і нават у апуханні незаўважна ранка». Гэтак жа ў вашых зносінах з мудрымі людзьмі вы не ўсведамляеце, калі і якую карысць ад іх атрымліваеце, але аднойчы вы адкрываеце, што вы яе атрымалі.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 23 лістапада 2018.
  2. 2,0 2,1 Дыяген Лаэрцкі, ii. 105
  3. Суда, Федан
  4. Сенека, Лісты

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Античная философия: Энциклопедический словарь. М., 2008. С.148-150. ISBN 5-89826-309-0