Перайсці да зместу

Федэрацыя амерыканскіх навукоўцаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Федэрацыя амерыканскіх навукоўцаў (англ.: FAS — англ.: Federation of American Scientists) — некамерцыйная арганізацыя ў ЗША са штаб-кватэрай у Вашынгтоне, акруга Калумбія, члены якой паходзяць з навуковай[заўв 1], непрыбытковай і ўрадавай супольнасцяў ЗША.

Асноўныя мэты дзейнасці Федэрацыі: навуковы аналіз і прапановы развязанняў праблем нацыянальнай (ЗША) і міжнароднай бяспекі, асабліва звязаных з ядзернай зброяй і ядзернай бяспекай, ядзерным і радыялагічным тэрарызмам, сакрэтнасцю ўрадаў (асабліва ЗША), глабальным незаконным гандлем зброяй і ўзбраеннямі, канвенцыянальнымі і масавага паражэння.

Кіруецца прэзідэнтам (у 2015 — Чарлз Д. Фергюсан) і Саветам Федэрацыі (Board). Таксама ў складзе Федэрацыі фарміруюцца Кансультацыйны савет (складаецца са спецыялістаў па профільных напрамках дзейнасці) і Савет спонсараў (складаецца з асабліва ўплывовых ці вядомых навукоўцаў і дзеячаў; у 2015 налічвае больш за 60 нобелеўскіх лаўрэатаў).

Федэрацыя перыядычна выпускае матэрыялы навукова-аналітычнага і навукова-публіцыстычнага характару з адкрытым доступам, сярод іх — квартальнік «lang-en|Public Interest Reports: the Journal for Science and Security».

Фінансаванне дзейнасці Федэрацыі — членскія зборы, узносы ад прыватных фондаў і асоб. Сярод значных, па стане на 2015 год, укладчыкаў: Дзяржаўны дэпартамент ЗША, ФБР, Ваенна-марская вышэйшая школа ВМФ ЗША, Інстытут Адкрытага грамадства, Фонд Ара́лаў (Плафшэарз), Фонд Баўмана, Фонд Карнегі, Фонд Лаўнсберы, Фонд Мак-Артураў, Фонд Мота, Фонд Нью-Ленд, Фонд Сі-Эс (Ворш-Мот), Фонд Хьюлітаў.

  1. У першую чаргу, з вобласцяў біялогіі, біяхіміі, палітычных навук, фізікі, хіміі, экалогіі, ядзернай прамысловасці.