Фелікс Бутаўт-Андрайковіч
Выгляд
| Фелікс Бутаўт-Андрайковіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Грыф | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Род | Бутаўт-Андрайковічы[d] | ||||||
| Бацька | Тадэвуш Бутаўт-Андрайковіч[d] | ||||||
| Маці | Саламея з Лаўцэвічаў[d] | ||||||
Фелікс Тадэвушавіч (Фадзеевіч) Бутаўт-Андрайковіч — дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Бутаўт-Андрайковічаў герба «Грыф» з Гродзенскай губерні. Нарадзіўся ў сям’і пісара і падстарасты гродзенскага Тадэвуша Бутаўт-Андрайковіча. Бацька ўдзельнічаў у паўстанні 1794 года, падпісаў акцэс пад № 306, суддзя крымінальнага суда парадкавай камісіі Гродзенскага павета.
Фелікс у 1812 г. — маршалак Кобрынскага павета. У 1817 г. суддзя апеляцыйнага межавага суда Кобрынскага павета, маршалак кобрынскі. У 1821—1824 г. — старшыня Гродзенскага губернскага межавага апеляцыйнага суда.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Швед, В. В. Анджэйкавіч Фелікс Тадэвушавіч (Фадзеевіч) // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.