Флэшбэк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Флэшбэк (англ.: flashback) — апавядальная тэхніка, што складаецца са звароту расповяду ў мінулае. Супрацьлегласць — Флэшфорвард — гэта адхіленне да падзеяў у будучыню.

Пры ўзнікненні флэшбэку ў кіно сюжэтная лінія перарываецца і мы можам назіраць дзеянні, якія адбываліся раней. Часцей за ўсё зварот тлумачыць дзеянні герояў, тлумачыць іх сэнс, думкі, імкненні.

У літаратуры аналагам зваротнага кадру лічыцца рэтраспекцыя.