Флэшмоб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

У сучасным значэнні флэшмоб (ад англійскага: flash mob — «імгненны натоўп») азначае групу людзей, якія нечакана з’яўляюцца ў публічным месцы, цягам кароткага прамежку часу дзейнічаюць незвычайным чынам, а затым хутка знікаюць. Звычайна флэшмоберы арганізуюцца праз Інтэрнэт або іншыя сучасныя сродкі сувязі.

Не існуе адзінага меркавання наконт мэт правядзення флэшмобаў. Удзельнікі аднаго і таго жа мерапрыемства могуць пераследваць розныя мэты. Сярод магчымых варыянтаў — забава, парушэнне звычайнага ходу жыцця, уздзеянне на навакольных, адчуванне дачынення да агульнай справы, самасцвярджэнне. Ідэалогія класічнага флэшмобу прытрымліваецца дэвізу «Флэшмоб па-за рэлігіяй, па-за палітыкай, па-за эканомікай».

Рух флэшмобу заснаваны на выкананні тыповых правіл, сярод якіх найбольш важныя наступныя: адначасовы пачатак і завяршэнне акцыі яе ўдзельнікамі; дакладнае следаванне сцэнарыю; адсутнасць удзельнікаў на месцы флэшмобу да і пасля акцыі; уяўная спантаннасць дзеяння.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Першы флэшмоб быў арганізаваны на востраве Манхэтэн у маі 2003 года па ініцыятыве Біла Уосіка (Bill Wasik), галоўнага рэдактара часопіса Harper’s. Паходжанне флэшмобаў было невядомае, пакуль Уосік не надрукаваў артыкул пра сваё вынаходніцтва ў сакавіцкім выданні Harper’s. Першая спроба флэшмобу была беспаспяховай, бо вызначаная для правядзення флэшмобу крама была загадзя папярэджана пра планы людзей сабрацца ў ёй.

Першы паспяховы флэшмоб адбыўся 3 чэрвеня 2003 года ва ўнівермагу Macy’s. Гэтым разам Уосік здолеў правесці флэшмоб, папярэдзіўшы ўдзельнікаў аб месцы правядзення наўпрост перад самой падзеяй. Больш за 100 чалавек сабраліся вакол аднаго дарагога дывана на дзявятым паверсе ўнівермага і сталі казаць прадавачкам, што жывуць разам на складзе на ўскраіне Нью-Ёрка, і хочуць купіць «Дыванок Кахання».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]