Фрэні Шнайдэр
| Фрэні Шнайдэр | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Пол | жанчына |
| Імя пры нараджэнні | ням.: Verena Schneider |
| Спецыялізацыя | гарналыжны спорт[1] |
| Нарадзілася |
26 лістапада 1964[2] (61 год) |
| Грамадзянства | |
| Рост | 170 см |
| Афіцыйны сайт (ням.) | |
Ферэна «Фрэні» Шнайдэр (ням.: Verena «Vreni» Schneider, нар. 26 лістапада 1964, Эльм, Швейцарыя) — швейцарская гарналыжніца, трохразовая алімпійская чэмпіёнка (1988 — слалам і гіганцкі слалам, 19 бронзавы (гіганцкі слалам) прызёр Алімпіяды 1994 года, трохразовая чэмпіёнка і трохразовая ўладальніца Кубка свету (1989, 1994, 1995). Сцяганосец зборнай Швейцарыі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1992 года.
Адна з шасці гарналыжніц у гісторыі, хто выйграваў Кубак свету ў агульным заліку не менш за 3 разы. Акрамя Шнайдэр — гэта Аннемары Мозер-Проль (6), Ліндсі Вон (4), Мікаэла Шыфрын (4), Петра Кронбергер (3) і Яніца Касцеліч (3).
У 1986—1995 гадах атрымала 55 перамог на этапах Кубка свету (20 — гіганцкі слалам, 34 — слалам, 1 — камбінацыя). Па гэтым паказчыку займае чацвёртае месца сярод усіх гарналыжніц пасля Мікаэлы Шыфрын, Ліндсі Вон і Аннемары Мозер-Проль. Па перамогах у гіганцкім слаламе займае другое месца ў гісторыі жаночага Кубка свету, саступаючы толькі Шыфрын. У сезоне 1988/89 Шнайдэр атрымала 14 перамог на кубкавых этапах, што было рэкордам у гарналыжным спорце, як сярод жанчын, так і сярод мужчын.
Пяць разоў прызнавалася лепшай спартсменкай Швейцарыі (1988, 1989, 1991, 1994, 1995), а ў 2000 годзе была абрана «Лепшай спартсменкай Швейцарыі XX стагоддзя».
Завяршыла спартыўную кар’еру ў 1995 годзе.
Зноскі
- ↑ Ski-DB.com Праверана 10 мая 2022.
- ↑ Vreni Schneider // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фрэні Шнайдэр