Перайсці да зместу

Фукуока

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад, вызначаны ўказам урада
Фукуока
яп.: 福岡市
33°35′25″ пн. ш. 130°24′07″ у. д.HGЯO
Краіна  Японія
Прэфектура Фукуока
Мэр Саіціра Такасіма (нар. 1 лістапада 1974 г.)
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1889
Плошча 341,70 км²
Вышыня цэнтра 8 м[1]
Водныя аб’екты Hakata Wan[d], Naka Gawa[d], Mikasa-gawa[d], Port of Hakata[d], Muromi River[d], Tatara River[d], Zuibaiji River[d], Hii River[d], Komo Gawa[d] і Kuromon Gawa[d]
Часавы пояс UTC+9
Насельніцтва
Насельніцтва 1 461 631 чалавек (2010)
Шчыльнасць 4 277,53 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +81 92
Паштовы індэкс 810-8620[2]
Код 40130-7
Іншае
Рэгіён Кюсю
Дрэва: Камфорнае дрэва

city.fukuoka.jp (яп.)
Паказаць/схаваць карты
Фукуока (Японія)
Фукуока
Фукуока

Фукуо́ка (яп.: 福岡市 Фукуока-сі)горад, вызначаны ўказам ўрада Японіі і буйны порт на паўднёвым захадзе Японіі; адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Фукуока. Значны індустрыяльны цэнтр. Плошча горада складае 341,70 км ², насельніцтва - 1.461.631 чалавек (1 чэрвеня 2010 г.), шчыльнасць насельніцтва - 4.277,53 чал./км². Горад Фукуока падзелены ракой Накагава на 2 часткі - Хаката (гандлёвая) і Фукуока (адміністрацыйная і дзелавая). Працуе метрапалітэн.

З VII стагоддзя стаў вядомы гандлёвы горад Хаката, які размясціўся на ўсходнім беразе ракі Накагава. Горад вёў паспяховы гандаль з Кітаем.

Напачатку XVII стагоддзя на заходнім беразе Накагавы даймё Нагамаса Курода пабудаваў замак.

У 1889 годзе абедзве часткі горада было вырашана аб'яднаць пад агульнай назвай Фукуока, што азначае «шчаслівы ўзгорак»[3].

Паводле даследавання праведзеным брытанскім часопісам Monocle, Фукуока была прызнана лепшым горадам для шопінгу ў свеце[4].

Клімат Фукуокі
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 20,4 23,8 26,3 30,1 32,3 37,3 38,3 37,7 36,5 33,3 27,5 22,1 38,3
Сярэдні максімум, °C 9,9 11,1 14,4 19,5 23,8 26,9 30,9 32,1 28,3 23,4 17,8 12,6 20,9
Сярэдні мінімум, °C 3,4 3,9 6,5 11,1 15,5 19,8 24,2 25,0 21,2 15,3 10,1 5,4 13,5
Абсалютны мінімум, °C −4,6 −5,2 −3,7 0,1 4,8 10,8 13,8 15,4 9,8 4,8 −0,6 −3,1 −5,2
Норма ападкаў, мм 69 72 114 117 144 256 280 172 179 75 85 61 1 623
Крыніца: «Надвор'е і Клімат»

Зноскі