Перайсці да зместу

Фэндам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Фэндам, ці фандом (ад англ.: Fandom — фанацтва) — нефармальнае субкульурнае таварыства, удзельнікі якога аб’яднаныя агульнымі інтарэсамі звязанымі з мастацтвам, ці гэта будзе фільм, кніга, гульня, серыял ці інш.

Часам гэтым словам вылучаюць усіх фанатаў ці ўсю сукупнасць фанацкай творчасці, якая належыць да пэўнага твору ці альтэрнатыўнага сусвету.

Існуюць адмысловыя назвы для фанатаў разнастайных жанраў і напрамкаў. Напрыклад отаку — аматары анімэ ды мангі; касплэеры — аматары касплэю; трэкеры — аматары серыялу «Зорны шлях»; потэраманы — аматары кніг і фільмаў пра Гары Потэра; к-поперы — аматары карэйскай поп-музыкі.