Фіальта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фіальта
Місія Развіцце гібкага мышлення і асвядомленнага выбара жыццевай пазіцыі[1]
Дата заснавання 17 лютага 1995
Тып маладзёжны адукацыйны цэнтр
старшыня Праўлення Аліса Карповіч
Сайт www.fialta.org

Маладзёжны адукацыйны цэнтр «Фіальта» (Грамадская арганізацыя «Маладзежны адукацыйны центр „Фіальта“», ГА «МАЦ „Фіальта“») — мясцовае грамадскае аб’яднанне, якое дзейнічае на тэрыторыі г. Мінска як цэнтр нефармальнай адукацыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Офіс «Фіальты»

У 1994 годзе пачаў сваю дзейнасць Маладзежны адукацыйны саюз «Фіальта». Ён ставіў сваёй мэтай стварэнне ўмоў для развіцця маладых людзей як актыўных грамадзян дэмакратычнага грамадства.[2] Яго стварыла група студэнтаў беларускіх ВНУ, якія наведалі маладзежны цэнтр у горадзе Эмліхайм (Германія). Менавіта яны заснавалі адукацыйны цэнтр для моладзі[3]

Адукацыйны саюз быў рэарганізаваны у грамадскую арганізацыю у 1995 годзе. Афіцыйнай датай заснавання Фіальты лічыцца 17 лютага 1995 года, калі быў зацверджаны статут арганізацыі як грамадскага аб’яднання.

Арганізацыйная структура[правіць | правіць зыходнік]

Найвышэйшым кіруючым органам ГА «МАЦ „Фіальта“» з’яўляецца Канферэнцыя. Яна лічыцца правамоцнай, калі на ей прысутнічае не менш за палову членаў арганізацыі. Канферэнцыя вызначае асноўныя напрамкі дзейнасці арганізацыі, выбірае Праўленне, Кантрольна-рэвізыйную камісію. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў. Збіраецца Канферэнцыя Праўленнем не радзей, чым раз у год.

Кіраўніцтва паміж канферэнцыямі ажыццяўляе Праўленне. Яно ўзначальваецца старшынёй Праўлення і збіраецца не радзей за тры месяцы.

Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю адукацыйнага цэнтра ажыццяўляе выканаўчы дырэктар.

Асноўная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Трэнінг «Праектны падыход у планаванні дзейнацсі маладзежных арагнізацый»

Асноўныя напрамкі дзейнасці прадстаўлены правядзеннем адукацыйных праграм і мерапрыемстваў. Цэнтр працуе на аснове валанцерскай дзейнасці.

На працягу двадцацці гадоў дзейнасці Фіальта працавала з наступнымі тэмамі:

  • прафілактыка віруса імунадэфіціта чалавека і наркаўжыванне;[4]
  • прэдухіленне таргоўлі людзьмі;
  • межкультурныя камунікацыі;
  • арганізацыйнае развіццё;
  • каммунікацыйныя кампетэнцыі;[5]
  • лідарства і актыўнасць у мясцовых суполках.[6]

Супрацоўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Фіальта супрацоўнічае з рознымі арганізацыямі, як з мясцовымі органамі ўлады[4], так і з міжнароднымі некамерцыйнымі арганізацыямі: з’яўляецца актыўным членам еўрапейскага сеціва маладзежных арганізацый SALTO-YOUTH[7]; праводзіць сумесныя акцыі з дзіцячым фондам ААH (ЮНІСЕФ).[5][8]

Адным з напрамкаў міжнароднай дзейнасці з’яўляецца праца з валанцерамі Еўрапейкай Валанцёркай Службы, альбо ЕВС.

Не глядзячы на статус мясцовай арганізацыі г. Минска, Фіальта дзейнічае і праводзіць мерапрыемствы ў рэгіенах Беларусі, а таксама для моладзі і маладзежных працаўнікоў з рэгенаў.[5][9]

Праекты і праграмы[правіць | правіць зыходнік]

Трэнінг у рамках праграмы «Youth:ON»

Спіс некаторых праектаў і праграм рэалізаваных Фіальтай:

  • Доўгатэрміновая акцыя «Рукі для аховы дзяцей»
  • Праграмма «Роўны навучае роўнага» па прафілактыке ВІЧ/СНІД і наркаўжывання
  • Праект «Мода на здароў’е», 2006—2007 гг.
  • Праект «City of solution» (Горад рашэнняў), 2009—2010 гг.;
  • Праект «Catch the present» (Злавіць сучаснае), 2011—2012 гг.[10]
  • Праграма «Youth:ON», 2013—2014 гг. Развіцце кампетенцый маладзежных працаўнікоў з рэгіёнаў.
  • Праграма «В_Месте», 2014—2015 гг. Стымуляванне актыўнасці грамадзянскіх суполак у Маскоўскім раёне.[6][11]

Мерапрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

Мерапрыемста праекта «Без слоў»

На працягу года ў Фіальце дзейнічаюць валанцёрскія ініцыятывы, праходзіць шэраг пастаянных мерапрыемстваў. На канец 2015 года ў сценах самога маладзежнага цэнтра праходцяць мерапрыемствы:

  • Movie Night;
  • English Club;
  • Тэатр «ZEST/ ИЗЮМ»;
  • Курсы праграмавання.

Ініцыятывы валанцераў Фіальты «Наука па-за сабой» («Наука вне себя») і КінаДзень рэалізуюць свае адукацыйныя мерапрыемствы, як часцей, на іншых пляцоўках, у тым ліку па-за межамі Мінска[9]. Звыкла, гэта праходзіць у супрацоўніцтве з іншымі адукацыйнымі і культуровымі установамі.[12]

Фіальта ў ЕВС[правіць | правіць зыходнік]

Актыўна займаецца абменам валанцёраў праз Еўрапейкую Валанцёркую Службу. Валанцёры з Еўропы актыўна займаюцца асветніцкай дзейнасцю.[13]

Выдавецкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Спіс літаратуры, адукацыйныя дапаможнікі створаныя работнікамі і з удзелам работнікаў ГА «МАЦ „Фіальта“»:

  • Рэалізацыя прынцыпа «Роўны навучае роўнага» у агульнаадукацыйных установах . Дапаможнікк для педагогаў-кансультантаў па падрыхтоўке валанцераў-інструктарў: — Мінск. 2012. — 110 стар.
  • Я навучаю аднагодка па праблеме ВІЧ/СНІД — Мінск: ГА «МАЦ „Фіальта“», 2007. — 98 с.;
  • Я навучаю аднагодка па праблеме наркаўжыванне — Мінск: ГА «МАЦ „Фіальта“», 2007. — 98 с.;

Цікавыя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Назва Фіальта паходзіць з апавядання Уладзіміра Набокава «Вясна ў Фіальце»[3]. У гэтым творы Фіальта існуе як прыдуманы горад, вобраз натхнення і маладосці.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Кому охота быть волонтером? // Інфармацыйны партал ТУТ.БАЙ
  2. Адукацыйны саюз «Фіальта» // Газета «Настаўнік». № 12 (80), 13.06.1996 г.
  3. а б Весна в «Фиальте» // Газета «Латинский квартал», 7.10.2005 г.
  4. а б Акции // Газета «Вечерний Минск». № 144 (10239), 1.07.2003 г.
  5. а б в Ты не один! // Газета «Дняпровец». № 99 (13211), 25.06. 2005 г.
  6. а б Валанцёры добраўпарадкавалі двор па вуліцы Караля ў Мінску // Інфармацыйнае агенцтва «Белапан» Архівавана 5 сакавіка 2016.
  7. Молодёжный Образовательный Центр «ФИАЛЬТА», Беларусь // Бюлетэнь «Молодежная сеть СНГ 2004—2007. Рекорд на беговой дорожке!» Стар. 79, 2007 г.
  8. Исполни свою мечту — действуй! // Бюлетэнь ААН. Стар. 14, № 3 05.2000 г.
  9. а б Глядзі і дыскутуй // Настаўніцкая газета Архівавана 9 снежня 2015.
  10. Открытый в Минске молодежный центр призван стать площадкой для самовыражения, обсуждения актуальных проблем // Інфармацыйнае агенцтва «Белапан» Архівавана 6 сакавіка 2016.
  11. Сплотить местных жителей не удалось: на субботник пришли только волонтёры // Экалагічны партал «Зялёная сетка»
  12. Зачем Беларусь вкладывает столько денег в полярные исследования? // «Заўтра тваёй краіны» Архівавана 5 сакавіка 2016.
  13. Молодые немцы в Минске: йога, веганство и курсы иностранных языков. // Альтэрнатыўная Моладзевая Пляцоўка Архівавана 31 студзеня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]