Фільмы пра супергерояў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Касцюм Бэтмена з супергеройскага фільма «Цёмны рыцар»

Фільмы пра супергерояў — жанр кіно, прысвечаны прыгодам супергерояў, то бок герояў, якія валодаюць звышчалавечымі сіламі (ці замяняючай іх тэхнікай) і выкарыстоўваюць іх для змагання са злом. Большасць фільмаў пра супергерояў створана па матывах супергеройскіх коміксаў.

Фільмы пра супергерояў амаль заўсёды таксама ставяцца да жанраў баевіка і фантастыкі. Дзеянне, зазвычай, адбываецца ва ўмоўна сучасным свеце, у якім здольнасці супергероя ўнікальныя і адрозніваюць яго ад простых людзей. Першы фільм у серыі пра супергероя часта расказвае яго гісторыю станаўлення, паказвае, як у яго з'явіліся суперздольнасці, і першую бітву з галоўным суперзлодеем.

З усяго пералічанага існуюць выняткі. Так, прыкладам, ёсць фільмы пра супергерояў, не заснаваныя на коміксах («Хэнкак», «Рабакоп», «Суперсямейка» і інш.) і нефантастычныя фільмы пра супергерояў («Піпец»).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]