Фінмарксвіда

Фінмарксвіда ў сваёй паўночнай частцы, каля горада Алта
Фі́нмарксвіда[1] (нарв.: Finnmarksvidda; пн.-саамск.: Finnmárkkoduottar), таксама Фінмаркен[1], Фінмаркскае плато — пласкагор'е на поўначы Нарвегіі ў фюльке Фінмарк.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Размешчана на вышыні 300—500 метраў над узроўнем мора. Тэмпература паветра ў гэтым раёне можа апускацца да −40 °C. Рэкордна нізкае значэнне склала −51,4 °C.
Пласкагор'е складаецца з нізкіх узгоркаў, пакрытых бярэзнікамі, тарфянымі балотамі і вадаёмамі. Скальныя грунты складзены галоўным чынам горнымі пародамі дакембрыйскай эпохі. У гэтым раўнінным краю ёсць дробныя азёры і рэкі з нізкім значэннем ухілу. Рэкі распадаюцца на мноства пратокаў[2]. Найбольш буйное возера на пласкагор'і — Йіеш'яўрэ (68 км²)[3].
Зноскі
- ↑ а б Словарь географических названий зарубежных стран. — 3-е изд., перераб. и доп. — М.: Недра, 1986. — С. 392. — 459 с. — 70 000 экз. — УДК 528.935:003.035(038)
- ↑ Jon Arne Eie, Per Einar Faugli og Jens Aabel: Elver og vann. Vern av norske vassdrag. Grøndahl Dreyer 1996. ISBN 82-504-2241-4
- ↑ Iešjávri (нарв.). Store norske leksikon (14 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2014. Праверана 24 сакавіка 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фінмарксвіда
- Finnmarksvidda (нарв.). Store norske leksikon (25 снежня 2011). Праверана 25 сакавіка 2014.
- Askheim, Svein.. Finnmarksviddas Grunnfjellsområde (нарв.). Store norske leksikon (20 лістапада 2013). Праверана 25 сакавіка 2014.