ХАДО

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

ТАА ХА́ДО (XADO) — украінская кампанія, вытворца рэвіталізантаў, маслаў, змазак, аўтахіміі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія заснавана ў 1991 годзе ў горадзе Харкаве (Украіна). Назва «ХАДО» — скарачэнне ад слоў «харьковский дом». У 1998 годзе кіраўніцтвам кампаніі было запатэнтавана вынаходства рэвіталізанта (дадаткі да змазвальных матэрыялаў). Першая прадукцыя кампаніі ў спажывецкім пакаванні (гель-рэвіталізант для рухавікоў) з’явілася ў снежні 1999 года. У 2004 годзе кампанія ХАДО пачала вырабляць масла XADO Atomic Oil з атамарным рэвіталізантам.

Лагатып[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып ХАДО

Лагатып ХАДО быў створаны ў 2000 годзе харкаўскім дызайнерам Ігарам Макаравым. Па задуме ён як бы «напісаны» выдушаным з тубы гелем, паколькі асноўны прадукт ХАДО, гель-рэвіталізант, выпускаецца менавіта ў тубах.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія вырабляе каля 250 найменняў прадукцыі (галоўным чынам для тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў), якая даступная больш чым ў 60 краінах свету (інфармацыя на сакавік 2011 года)[1]. Самыя вядомыя прадукты — гелі-рэвіталізанты XADO, масла XADO Atomic Oil, аўтахімія VeryLube. Па адзнаках адмыслоўцаў кампанія ХАДО з’яўляецца найбуйным гульцом і на расійскім рынку імпартных і айчынных антыфрыкцыйных рашэнняў, актыўна прысутнічаючы практычна ва ўсіх асноўных рэгіёнах Расійскай Федэрацыі. Яе дзель рынка складае 24 %, а ў сегменце нанакерамікі — да 90 % [2].

ХАДО і спорт[правіць | правіць зыходнік]

  • Уладальнік аўтамабільнай каманды XADO Motorsport[ru], чэмпіёна Украіны ў ралійных і колцавых гонках.
  • Партнёр расійскай аўтамабільнай каманды КАМАЗ-майстар (2004—2009).
  • Партнёр расійскага баксёра Мікалая Валуева (2007—2008).
  • Фундатар каманды Pro100! XADO — першай украінскай геймерскай каманды, якая перамагла ў міжнародным турніры па камп’ютарных гульнях.

Зноскі