ХДС/ХСС

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Cdu-logo.svg
Csu Logo 2016 neu.svg

ХДС/ХСС (ням.: CDU/CSU), таксама «Саюз» (ням.: Union) — блок правацэнтрысцкіх палітычных партый у Германіі (і раней — ФРГ), які ўключае ў сябе «Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі» (ХДС) і «Хрысціянска-сацыяльны саюз у Баварыі» (ХСС). Пры гэтым ХСС актыўная толькі ў Баварыі, а ХДС — ва ўсіх астатніх землях за выключэннем Баварыі. Нягледзячы на праграмныя адрозненні, абедзве партыі маюць адзіную маладзёжную арганізацыю — «Маладзёжны Саюз».

Згадванне ХДС/ХСС тычыцца звычайна аб'яднанай фракцыі гэтых партый у парламенце Германіі — Бундэстагу. На выбарах ХДС не выстаўляе сваіх кандыдатаў у аднамандатных акругах Баварыі, якая з'яўляецца полем дзейнасці ХСС і, наадварот, ХСС не выстаўляе сваіх кандыдатаў па-за Баварыяй.

Старшыні фракцыі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]