Хай-Лайн
Хай-Лайн | |
---|---|
англ.: High Line | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Тып | гарадскі парк[d], linear park[d], elevated park[d], abandoned railway[d] і чыгуначная лінія[d] |
Дата заснавання | 2009 |
Колькасць наведвальнікаў |
|
thehighline.org (англ.) | |
Размяшчэнне | |
40°44′54″ пн. ш. 74°00′18″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Штат | Штат Нью-Ёрк |
![]() |
Хай-Лайн (англ.: The High Line) — парк у Манхэтэне на вышыні парадку 10 метраў ад паверхні зямлі, які да 1980-х гадоў служыў веткай надземнай чыгункі. У 1980 годзе чыгуначная ветка была зачынена, а ў 1990-х гадах уласнікі вырашалі пытанне па разборы чыгункі. Але было вырашана трансфармаваць шляхі ў паркавую алею. У 2004 і 2005 годзе пасля доўгіх слуханняў было вырашана выдзеліць 50 мільёнаў долараў на стварэнне парку. Акрамя таго, чыгунка канчаткова страціла статус чыгункі і была выдалена з рэестру Федэральнай службы наземнага транспарту ЗША.
Будаўнічыя працы пачаліся ў 2006, адкрыццё паўднёвай паркавай секцыі ў раёне вуліцы Генсвурт адбылося 8 чэрвеня 2009. У гэты момант алея працягнулася аж да 20-ай вуліцы (уваходы на яе таксама на 14 і 16 вуліцах), і мае даўжыню ў 2,3 км.
У гэты момант працягваюцца будаўнічыя працы з мэтай правесці алею па ўсёй даўжыні шляху. Прынамсі, разліковай адзнакай з'яўляецца 30-ая вуліца, бо ўчастак шляху з 30-ай па 34-ую вуліцу дагэтуль належыць чыгуначнай кампаніі, але гарадскія ўлады разлічваюць выкупіць гэту тэрыторыю і працягнуць развіццё парку.