Хапаэль (баскетбольны клуб, Халон)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хапаэль
Заснаваны 1947
Краіна Flag of Israel.svg Ізраіль
Горад Халон
Зала Holon Toto Hall[d]
Трэнер
Сайт hapoel-holon.co.il(іўрыт) (англ.) 
Commons-logo.svg Хапаэль на Вікісховішчы

Хапаэль  — ізраільскі баскетбольны клуб з горада Халон, частка спартовай асацыяцыі «Хапаэля». Клуб гуляе ў Лізе ха-аль, вышэйшым дывізіёне Ізраілю.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клуб быў заснаваны ў 1947 годзе. У 1954 годзе ўзяў удзел у першым сезоне вышэйшага дывізіёна і заняў другое месца па выніках гульнявога года. У далейшым каманда яшчэ двойчы заваюе срэбра нацыянальнага першынства.

Напачатку XXI стагоддзя каманда перажывала фінансавы крызіс. Па выніках сезону 2000/01 яна пакінула вышэйшы дывізіён, а потым апусцілася ва Усеізраільскую лігу, трэцюю па ўзроўню.

Халон вярнуўся ў элітны дывізіён пад канец сезону 2006/07, пайграўшы 7 гадоў у другім і трэцім дывізіёнах. Каманда выйшла ў фінал плэй-оф, дзе перамагла «Макабі Тэль-Авіў» з лікам 73:72 і заваявала сваё першае чэмпіёнства. Гэта быў першы выпадак за 14 гадоў, калі «Макабі Тэль-Авіў» саступіў у фінале.

Клуб шэсць разоў выходзіў у фінал Кубка Ізраіля, але не выйграваў тытул ні разу да 2009 года. Наступны свой кубак Халон выйграе толькі ў 2018 годзе[1].

Зноскі