Харакіры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кунікадзу Утагава (1850-я)

Харакіры, таксама сэпуку — рытуальнае самагубства спосабам успарвання сабе жывата, прынятае сярод самурайскага саслоўя сярэднявечнай Японіі. Здзяйснялася альбо паводле прысуду як пакаранне, альбо добраахвотна (у тых выпадках, калі быў закрануты гонар ваяра, у знак вернасці свайму даймё і ў іншых падобных выпадках). Здзяйсняючы сэпуку, самураі дэманстравалі сваю мужнасць перад тварам болю і смерці і чысціню сваіх намераў перад багамі і людзьмі. У выпадку, калі сэпуку павінны былі здзейсніць асобы, якім не давяралі, або якія былі занадта небяспечныя, ці не жадалі здзяйсняць самагубства, рытуальны кінжал (кусунгобу) замяняўся на веер, і такім чынам сэпуку зводзілася да дэкапутацыі. Жанчыны з самурайскіх сямей маглі перарэзаць сабе горла. Афіцыйна забаронена ў 1868 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Jack Seward, Hara-Kiri: Japanese Ritual Suicide (Charles E. Tuttle, 1968)
  • Christopher Ross, Mishima’s Sword: Travels in Search of a Samurai Legend (Fourth Estate, 2006; Da Capo Press 2006)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]