Харбар-Брыдж (Сідней)
Выгляд
| Харбар-Брыдж | |
|---|---|
| | |
| Каардынаты: 33°51′08″ пд. ш. 151°12′38″ у. д.HGЯO | |
| Перасякае | Port Jackson[d] |
| Месца размяшчэння | |
| Матэрыял | сталь |
| Колькасць пралётаў | 1 |
| Агульная даўжыня |
|
| Шырыня моста | 48,8 м |
| Вышыня канструкцыі | 134 м |
| Адкрыццё | 19 сакавіка 1932[1] |
Харбар-Брыдж (англ.: Harbour Bridge) — самы вялікі мост Сіднея, адзін з самых вялікіх стальных арачных мастоў у свеце. Ён з’яўляецца адной з галоўных славутасцяў Сіднея. З-за сваёй характэрнай формы мост атрымаў у сіднейцаў жартоўную назву «Вешалка». Мост быў адкрыты 19 сакавіка 1932 года.
Агульная даўжыня ўсяго моста — 1149 метраў. Шырыня — 49 метраў. Поўная вага моста — 52 800 тон.
Па мосце ажыццяўляюцца аўтамабільныя, пешаходныя і чыгуначныя зносіны. Харбар-Брыдж злучае дзелавую, цэнтральную частку горада з Паўночным берагам і перасякае заліў Порт-Джэксан.
Зноскі
- ↑ 19 Mar 1932 - Sydney Harbour Bridge opened — State Records Authority of New South Wales. Праверана 25 верасня 2020.