Харыет Лёвенхельм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Харыет Лёвенхельм
Фатаграфія
Дата нараджэння 18 лютага 1887(1887-02-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 мая 1918(1918-05-24)[1][2][…] (31 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Gustaf Adolf Löwenhjelm[d]
Род дзейнасці паэтка, мастачка, рысавальнік, пісьменніца, артыстка
Вучоба
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Харыет Аўгуста Даратэя Лёвенхельм (швед. Harriet Löwenhjelm, 18 лютага 1887 — 24 мая 1918) — шведская мастачка і паэтэса. Памерла ў санаторыі Romanäs ў горадзе Траносе пасля працяглай хваробы на сухоты.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Харыет Лёвенхельм нарадзілася 18 лютага 1887 года ў шведскім горадзе Хельсінгбаргу.

Была дачкой палкоўніка Густава Адольфа Лёвенхельма (1842—1929) і Маргарыты, народжанай Дыксан (нар. 1853). У яе было пяць братоў і сясцёр. Яе старэйшы брат, Карл Лёвенхельм, быў доктарам, а малодшы, Крыспін Лёвенхельм (1892—1983) — афіцэрам і камергерам. Яе стрыечная сястра Марыяна Мёрнер была дацэнтам ва ўніверсітэце Лунда. Яна суправаджала Лёвенхельм у яе паездцы ў Парыж і заахвочвала яе літаратурную творчасць.

Лёвенхельм вучылася ў школе Ганны Сандстром, у мастацкіх школах Керсцін Кардон, Konstakademien (1909—1911), таксама брала ўрокі ў мастака Карла Вільхельмсана.

Зноскі

  1. а б в г Harriet A D Löwenhjelm — 1917.
  2. а б в Harriet Augusta Dorothea Löwenhjelm 1887-02-18 — 1918-05-24 Författare, konstnär Праверана 24 ліпеня 2020.
  3. Harriet Augusta Dorotea, f. 1887 i Helsingborg // Swedish Census 1890Riksarkivet. Праверана 5 мая 2018.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 26 лютага 2016.