Хасэ Марыя Варэла Рэндуэлес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хасэ Марыя Варэла Рэндуэлес
civil governor of Murcia Province[d]
16 жніўня 1932 — 13 верасня 1933
Папярэднік Armando Peñamaría Álvarez[d]

Нараджэнне 1904
Смерць 20 снежня 1986(1986-12-20)
Дзейнасць палітык, адвакат

Хасэ Марыя Варэла Рэндуэлес (ісп.: José María Varela Rendueles; 190420 снежня 1986) — іспанскі дзяржаўны дзеяч. Да дзяржаўнага перавароту ў ліпені 1936 года быў губернатарам правінцыі Севілья.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мадрыдзе.

У 1930-я гады займаў пасаду грамадзянскага губернатара ў некалькіх правінцыях, такіх як Мурса, Біская[1] і Севілья .

Калі ў ліпені 1936 года адбыўся ваенны путч, Варэла ўзначальваў грамадзянскі ўрад Севільі (на пасадзе з 24 мая)[2]. Супрацьстаяў прыхільнікам генерала Кейпа дэ Льяны, якія ўдзень 18 ліпеня паднялі паўстанне ў Севільі. Бок губернатара падтрымаў кіраўнік гвардыі Асальта Хасэ Лурэйра[3].

Паўстанцы загналі сілы ўрада ў адміністрацыйны будынак, які абстралялі з гарматы. Варэла патэлефанаваў дэ Льяна і пагадзіўся здацца ў абмен на павагу да яго жыцця[4]. Пасля ўзяцця ў палон[5] губернатар быў адпраўлены ў правінцыйную турму[6].

Ваенна-палявы суд мяцежнікаў прыгаварыў яго да смяротнага пакарання. Аднак потым прысуд заменены на 30 гадоў зняволення[7].

Сканаў у Ла-Каруньі.

Мемуары[правіць | правіць зыходнік]

  • Rebelión en Sevilla: memorias de su gobernador rebelde. Sevilla: Servicio de Publicaciones del Ayuntamiento, 1982.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Mercedes de Pablos (2005). La Hoz y las Flechas: Un comunista en Falange, Oberón, pág. 88
  2. Julio Ponce Alberca (1999). Política, instituciones y provincias, Diputación de Sevilla, pág. 663
  3. Manuel Barrios (1990). El último virrey (Quiepo de Llano). Castillejo.
  4. Juan Ortiz Villalba (2006). Del golpe militar a la Guerra Civil: Sevilla 1936. RD Editores, pág. 124
  5. José Manuel Martínez Bande (2007). Los años críticos: República, conspiración, revolución y alzamiento. Madrid: Encuentro, pág. 279
  6. Nicolás Salas (1992). Sevilla fue la clave: república, alzamiento, Guerra Civil (1931-1939), Editorial Castillejo, pág. 432
  7. Francisco Espinosa (2006). La justicia de Queipo. Editorial Crítica: Barcelona, ISBN 84-8432-691-8, pp. 76-77