Хатні гвалт
Хатні гвалт (сямейны гвалт) - гвалт аднаго партнёра ці сваяка ў дачыненні да іншага, які паўтараецца і адбываецца найперш унутры сям’і.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Змяшчае фізічны гвалт, псіхалагічны, сэксуальны і эканамічны[1]. Да хатняга гвалту адносяцца таксама гвалт з дзяцей і жорсткае абыходжанне з жывёламі. Паводле статыстыкі па Беларусі, ў 86% выпадкаў хатні гвалт здзеснівае мужчына, у 14% - жанчына.
Наступствы[правіць | правіць зыходнік]
- Дзець пераймаюць у бацькоў агрэсіўную, канфліктную мадэль паводзін, рэалізуюць яе на сваіх аднагодках, на малодшых, на членах сваёй будучай сям’і.
- Хатні гвалт абарочваецца дэградацыяй асобы як таго, хто здзеснівае гвалт, так і ахвяры.
- Судзейнічае росту напружанасці ўнутры грамадства, зніжае агульны ўзровень культуры.
- Прыводзіць да росту побытавых злачынстваў, самагубстваў, траўм, колькасці інвалідаў.
- Падрывае давер паміж бацькамі і дзецьмі, разбурае аўтарытэт старэйшых.
Прычыны[правіць | правіць зыходнік]
Сярод прычын хатняга гвалту - высокі ўзровень спажывання алкаголю, патрыярхальныя стэрэатыпы, нізкая прававая культура грамадзян, адсутнасць заканадаўчай базы, якая павінна супрацьдзейнічаць хатняму гвалту.
Прафілактыка[правіць | правіць зыходнік]
У многіх развітых краінах існуе заканадаўства па прафілактыцы хатняга гвалту. Насупраць, у бедных і сярэднеразвітых краінах хатні гвалт болей распаўсюджаны, а грамадства болей схільнае да агрэсіўных стэрэатыпаў і сэксізму, якія апраўдваюць хатні гвалт.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Виды домашнего насилия. Представительство ООН в Республике Беларусь (21 ноября 2006). Праверана 14 мая 2010.