Хеле Торнінг-Шміт
Хеле Торнінг-Шміт дацк.: Helle Thorning-Schmidt | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
3 кастрычніка 2011 — 28 чэрвеня 2015 | |||
Манарх | Маргрэтэ II | ||
Папярэднік | Ларс Лёке Расмусэн | ||
| |||
з 12 красавіка 2005 года | |||
Папярэднік | Могенс Лікетофт | ||
Партыя | Сацыял-дэмакраты | ||
Адукацыя | палітолаг | ||
Навуковая ступень | Cand.scient.pol.[d] | ||
Дзейнасць | палітык | ||
Месца працы | |||
Нараджэнне | 14 снежня 1966[2][3][…] (54 гады) | ||
Муж | каля Stephen Kinnock[d] | ||
Дзеці | Johanna Kinnock[d] і Camilla Kinnock[d] | ||
Сайт | s-dialog.dk/default.aspx… | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
Хеле Торнінг-Шміт (дацк.: Helle Thorning-Schmidt; нар. 14 снежня 1966, Рэдоўрэ, Данія) — дацкі палітык, новы прэм’ер-міністр Даніі (пачне працу 4 кастрычніка 2011). Лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі.
Скончыла Капенгагенскі ўніверсітэт і Каледж Еўропы ў Бругэ. Кандыдат палітычных навук. Працавала ў сакратарыяце сацыял-дэмакратаў у Еўрапарламенце, у Канфедэрацыі прафсаюзаў Даніі. З 1999 года — дэпутат Еўрапарламента ад СДП, дзе яна займалася пытаннямі сацыяльнай палітыкі, прамысловасці, гандлю, навукі і зносінамі з Латвіяй. У 2005 годзе была абрана дэпутатам Фолькетынга і, хутка, лідарам Сацыял-дэмакратаў. У верасні 2011 года СДП разам з партнёрамі па кааліцыі перамагла на парламенцкіх выбарах, і Торнінг-Шміт стала новым прэм’ер-міністрам[5].
Торнінг-Шміт — прыхільнік павялічэння падаткаў, развіцця аднаўляемых крыніц энергіі. Яна таксама выступае супраць пераходу Даніі з кроны на еўра.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 https://www.savethechildren.net/our-ceo-role
- ↑ Helle Thorning-Schmidt // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Helle Thorning-Schmidt // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Helle Thorning-Schmidt // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ У Даніі прайшлі парламенцкія выбары, Еўрарадыё (16.09.2011)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце Еўрапарламента (англ.)