Перайсці да зместу

Хесус Марцінес дэ Арагон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хесус Марцінес дэ Арагон
Дата нараджэння 16 лютага 1899(1899-02-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 1937(1937-04-09) (38 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства

Хесус Марцінес дэ Арагон-і-Карыён (ісп.: Jesús Martínez de Aragón y Carrión; 16 лютага 1899 — красавік 1937) — удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі, камандзір 2-й змешанай брыгады.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Віторыі (Краіна Баскаў). Бацька быў генеральным пракурорам Другой Іспанскай Рэспублікі[1]. Да пачатку вайны Марцінес дэ Арагон працаваў адвакатам[2].

У пачатковы перыяд вайны ўдзельнічаў у штурме казарм Мантаньі ў Мадрыдзе. Пасля займаўся пытаннямі арганізацыі Пятага палка[3]. Неўзабаве ўзначаліў дзве калоны апалчэнцаў, якія складаліся з чыгуначнікаў УСП і членаў JSU. Браў удзел у паходзе на Гвадалахару. Пазней узначальваў абарону Сігуэнсы. Аднак Марцінес дэ Арагон меў больш намінальнае, чым рэальнае камандаванне, бо яго падначаленыя дзейнічалі цалкам незалежна. Горад ён пакінуў, каб знайсці падмацаванне, але ў момант адсутнасці камандзіра Сігуэнсу захапілі паўстанцы.

У сярэдзіне кастрычніка 1936 года стаў камандзірам 2-й змешанай брыгады[4]. На чале гэтага падраздзялення Марцінес дэ Арагон удзельнічаў у абароне Мадрыда, у тым ліку ў баях ля ўніверсітэцкага гарадка. У красавіку 1937 года яго брыгада наступала на ўчастку Сера-Гарабітас, дзе панесла шматлікія страты. Сярод загінулых быў сам Марцінес дэ Арагон[2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Octavio Ruiz Manjón-Cabeza (1990). Historia general de España y América, Volumen 17, Ediciones Rialp: Madrid, pág. 399
  2. а б Guillermo Cabanellas (1975). La guerra de los mil días: nacimiento, vida y muerte de la II República Española, Editorial Heliasta, pág. 668
  3. Michael Alpert (2013). The Republican Army in the Spanish Civil War, 1936–1939, Cambridge University Press, pág. 75
  4. Michael Alpert (2013). The Republican Army in the Spanish Civil War, 1936–1939, Cambridge University Press, pág. 317