Хрысціянства ў Джыбуці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Хрысціянства ў Джыбуці — другая па распаўсюджанасці рэлігія ў Джыбуці пасля ісламу, яе вызнае прыкладна 6 % насельніцтва (516,055 — ліпень 2006). Большасць хрысціян еўрапейскага і эфіопскага паходжання. Галоўным чынам гэта каталіцызм і Эфіопская праваслаўная царква. Канстытуцыя Джыбуці гарантуе свабоду веравызнання. У адрозненне ад большасці ісламскіх краін паміж мусульманамі і хрысціянамі не ўзнікаюць канфлікты, у сувязі з талерантным настроем ісламскай большасці.

Хрысціянскія канфесіі[правіць | правіць зыходнік]

3,2 % насельніцтва з'яўляюцца праваслаўнымі, ад 0,07 да 1% каталікі (каля 4 767 чалавек), а астатнія належаць да пратэстанцкай і грэчаскай праваслаўнай канфесій. У 1960 была створана арганізацыя «Егліс Пратэстант дэ Джыбуці» (Пратэстанцкая царква Джыбуці) якая дапамагала бежанцам і галодным.

Каталіцызм[правіць | правіць зыходнік]

Прыкладна 7000 чалавек з'яўляюцца рымскімі каталікамі і большасць з іх з'яўляюцца членамі епархіі Джыбуці. Джыбуці падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з Ватыканам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]