Перайсці да зместу

Хумбаба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Хумбаба, Хувава — пачварны гігант у шумера-акадскай міфалогіі.

Згодна міфічным уяўленням, Хумбаба быў створаны богам сонца і вартаваў міфічную мясціну пасялення багоў — кедравы лес. У эпасе пра Гільгамеша апісваецца наступным чынам: галава падобная львінай, позірк і пашча — смерці, горла — патопу, дыханне — агню. Хумбаба чуе на вялікай адлегласці кожнага, хто парушае межы яго тэрыторыі. У пошуках неўміручасці Гільгамеш і Энкіду ўрываюцца ў лес і падманам забіваюць Хумбабу. Яго галаву перадаюць як ахвяру багам, але тыя гневаюцца і караюць Энкіду смерцю.