Перайсці да зместу

Хійсі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Хійсі (фінск.: Hiisi) — у карэла-фінскай міфалогіі — дух лесу, які з'яўляецца ў выглядзе здані або волата. Яму прысвячаліся велізарныя каменныя валуны, каменныя кучы (так званыя сады Хійсі).

У Калевале Хійсі паўстае ў вобразе лася, якога гаспадыня Пох'ёлы старая Лоўхі даручае злавіць герою Лемінкяйнену.

Памяць пра свяцілішчы Хійсі захавалася ў тапаніміцы месцаў пражывання карэльскіх і фінскіх плямёнаў: часта можна сустрэць назвы, якія перакладаюцца як «лес Хійсі», «мыс Хійсі», «востраў Хійсі» і гэтак далей.