Х’юга (прэмія)
Прэмія «Х’юга» англ.: «Hugo Award» | |
---|---|
![]() | |
Тып | група ўзнагарод[d] і узнагарода ў галіне навуковай фантастыкі[d] |
Заснавальнік | Сусветнае таварыства навуковай фантастыкі[d] |
Заснаванне | 1953 |
Узнагарода за | прэмія ў галіне навуковай фантастыкі і фэнтэзі |
Краіна |
![]() |
Сайт | Афіцыйны сайт (англ.) |
![]() |
Прэмія Х’юга (англ.: Hugo Award) — прэмія ў галіне навуковай фантастыкі, заснаваная ў 1953. Названа ў гонар Х’юга Гернсбека (англ.: Hugo Gernsback), заснавальніка першага навукова-фантастычнага часопіса «Amazing Stories». Прэмія арганізавана Сусветным таварыствам навуковай фантастыкі (англ.: World Science Fiction Society).
Упершыню прэмія была ўручана ў 1953 на 11-й выставе WorldCon у Філадэльфіі, а з 1955 яна стала штогадовай.
Лаўрэаты ўзнагароджваюцца статуэткай з выявай ракеты, якая ўзлятае.
Патрабаванні
[правіць | правіць зыходнік]У намінанты можа патрапіць літаратурны твор, які адпавядае наступным крытэрыям:
- Твор павінен быць навукова-фантастычным або фэнтэзійным.
- Твор павінен быць выдадзены на англійскай мове або перакладзены на яе.
- Твор павінен быць апублікаваны на працягу папярэдняга каляндарнага года.
Намінанты і пераможцы выбіраюцца па выніках галасавання зарэгістраваных удзельнікаў Сусветнай канвенцыі аматараў навуковай фантастыкі WorldCon (таму ўзнагарода лічыцца «чытацкай»).
«Рэтра-Х’юга»
[правіць | правіць зыходнік]Ад 1996 творы 50, 75 і 100-гадовай даўніны пачалі адзначаць прэміяй «Рэтра-Х’юга». Арганізатары тлумачаць такое рашэнне тым, што навуковая фантастыка з'явіўся задоўга да з'яўлення прэміі Х'юга, таму многія вядомыя творы ў гэтым жанры не мелі шанс быць адзначаны гэтай узнагародай. Каб выправіць гэта, быў уведзены рэтра-варыянт прэміі[1].
Намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]Прэмія Х’юга па стане на 2025 уручаецца ў 17 намінацыях.
Намінацыя па-беларуску | Арыгінальная назва намінацыі | Уручаецца з | Апісанне |
---|---|---|---|
Налепшы раман | Best Novel | 1953 | Мастацкія творы аб’ёмам 40 000 слоў і больш |
Найлепшая аповесць | Best Novella | 1968 | Творы аб’ёмам ад 17 500 да 40 000 слоў |
Найлепшае кароткая аповесць | Best Novelette | 1955 | Творы аб’ёмам ад 7 500 да 17 500 слоў |
Найлепшае апавяданне | Best Short Story | 1955 | Творы аб’ёмам менш за 7 500 слоў |
Найлепшая серыя | Best Series | 2017 | Цыклы твораў |
Найлепшая звязаная праца | Best Related Work | 1980 | Немастацкія або тэматычна значныя творы, звязаныя з фантастыкай |
Найлепшы графічны твор або комікс | Best Graphic Story or Comic | 2009 | Творы ў графічнай форме |
Найлепшая пастаноўка (доўгая і кароткая формы) | Best Dramatic Presentation (Long and Short Forms) | 1958 | Экранізаваныя або пастановачныя творы, з 2003 года падзеленыя паводле працягласці |
Найлепшы паўпрафесійны часопіс | Best Semiprozine | 1984 | Паўпрафесійныя фантастычныя часопісы |
Найлепшы аматарскі часопіс | Best Fanzine | 1955 | Непрафесійныя (аматарскія) выданні |
Найлепшы прафесійны рэдактар (доўгая і кароткая формы) | Best Professional Editor (Long and Short Forms) | 1973 | Рэдактары мастацкіх твораў; з 2007 года падзел на раманных і анталагійных рэдактараў |
Найлепшы прафесійны мастак | Best Professional Artist | 1953 | Мастакі, што прафесійна працуюць у галіне фантастыкі |
Найлепшы мастак-аматар | Best Fan Artist | 1967 | Мастакі-аматары |
Найлепшы пісьменнік-аматар | Best Fan Writer | 1967 | Пісьменнікі-аматары |
Найлепшая фанкаст | Best Fancast | 2012 | Аўдыявізуальныя фанацкія перадачы (напрыклад, падкасты) |
Найлепшая гульня або інтэрактыўны твор | Best Game or Interactive Work | 2021 | Відэа- і настольныя гульні або інтэрактыўная проза |
Успрыманне
[правіць | правіць зыходнік]Прэмія Х’юга з’яўляецца важнай у літаратурным асяроддзі і сярод назіральнікаў. Напрыклад, Los Angeles Times характарызуе яе як «адну з самых прэстыжных узнагарод у галіне навуковай фантастыкі і фэнтэзі»[2]. Пра гэту прэмію Wired піша як пра «вядучую ў жанры навуковай фантастыкі»[3].
На вокладках кніг пераможцаў часта размяшчаюць афіцыйны лагатып прэміі з мэтай прыцягнуць большую ўвагу чытачоў[4].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Hugo Award FAQ (англ.) . The Hugo Award (19 ліпеня 2007). Праверана 8 чэрвеня 2025.
- ↑ 2011 Hugo Award nominees announced (англ.) . Los Angeles Times (25 красавіка 2011). Праверана 7 чэрвеня 2025.
- ↑ Donahoo, Daniel. Hugo Award Winners Announced at AussieCon 4 | GeekDad | Wired.com (англ.) . GeekDad. Праверана 7 чэрвеня 2025.
- ↑ Hugo Awards Logo Contest Official Rules (англ.) . The Hugo Award (7 красавіка 2009). Праверана 7 чэрвеня 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Х’юга (прэмія)