Царква Святой Кацярыны (Пярну)
Славутасць | |
Царква Святой Кацярыны | |
---|---|
![]() | |
58°23′07″ пн. ш. 24°29′52″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
|
Канфесія | хрысціянства |
Епархія | Талінская епархія |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Дата заснавання | 1768 |
![]() |
Царква Святой Кацярыны (англ.: Pärnu Suurmärter Katariina kirik) — праваслаўны храм у горадзе Пярну (Эстонія). Належыць да Талінскай епархіі Эстонскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Царква была пабудавана ў 1764—1768 гадах па распараджэнні імператрыцы Кацярыны II, якая наведала Пярну ў 1764 годзе. У 1769 годзе асвечана ў гонар Успення Божай Маці, але ў тым жа годзе пераасвячона ў імя святой пакутніцы Кацярыны Александрыйскай. Храм пабудаваны ў стылі Екацярынінскага барока па праекце архітэктара Пятра Ягорава і стаў крыніцай натхнення для архітэктуры іншых праваслаўных цэркваў у прыбалтыйскіх губернях.
На царкве знаходзіцца вялікі цэнтральны купал, акружаны чатырма невялікімі вежкамі і заходняя вежа з іголкападобным шпілем. Фасад багата ўпрыгожаны і падзелены франтонам і карнізамі. Унутры знаходзіцца іканастас, таксама створаны Ягоравым.