Цвікля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кашуля позняга сярэднявечча з цвіклямі ў швах на плячы, пад пахамі і падоле. З копіі Tacuinum sanitatis  (руск.), XIV стагоддзе

Цвікля — у шавецкай справе трохкутны або ромбападобны  (укр.) кавалак тканіны, устаўлены ў шво, каб дадаць шырыню або паменшыць нагрузку на разрыў[1]. Цвіклі выкарыстоўваліся на плячах, падпахах і падолах традыцыйных кашуль і сарочак  (укр.), зробленых з прамавугольных кавалкаў лёну, каб сфармаваць больш складаны сілуэт[2][3].

Цвіклі выкарыстоўваюцца ў вытворчасці сучасных ласін  (англ.) і калготак для дадання шырыні ў пахвінным шве. Як і ў выпадку з іншай сінтэтычнай бялізнай, гэтыя цвіклі часта вырабляюцца з вільгацепранікальных і паветрапранікальных тканін, такіх як бавоўна, каб зрабіць тканіну ў вобласці геніталій больш камфортнай для скуры[4][5].

Значэнне цвіклі пашырылася за рамкі тканіны, у агульным абазначаючы дадатковы ўчастак злучальнага матэрыялу, які забяспечвае структурную падтрымку. Напрыклад, металічныя ўстаўкі выкарыстоўваюцца ў рамах веласіпедаў для дадання трываласці і калянасці. Цвіклі могуць выкарыстоўвацца ў рэторт-пакетах  (руск.) і іншых формах упакоўкі, каб упакоўка магла стаяць. Пласціны-сухары  (укр.), звычайна трохкутныя ці трапецападобныя, часта выкарыстоўваюцца для злучэння металічных дэталяў і іх можна ўбачыць у многіх канструкцыях з металічнымі каркасамі.

Зноскі

  1. Colton, Virginia, рэд. (1976). Complete Guide to Modern Sewing. Reader's Digest. ISBN 0-89577-026-1.
  2. Burnham, Dorothy, Cut My Cote, Royal Ontario Museum  (руск.), 1973.
  3. Guide to modern clothing. Webster Division, McGraw-Hill. 1973. ISBN 0070622930.
  4. U.S. National Library of Medicine - Vaginal discharge.
  5. US 20030196252, Sara Blakely, «Two-ply body-smoothing undergarment», issued 2003-10-23