Цэнтральная група войск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цэнтральная група войск
Краіна
Уваходзіць у Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія і Савецкая армія
Тып воінскае фарміраванне
Дыслакацыя

Цэнтральная група войскаў (ЦГВ) – аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне (група войск) Савецкіх Узброеных Сіл. Існавала двойчы: у перыяд з 10 чэрвеня 1945 г. па 14 красавіка 1955 г. на тэрыторыі Чэхаславакіі (да 1949 г.), Аўстрыі і Венгрыі; у перыяд з 24 кастрычніка 1968 г. па 21 чэрвеня 1991 г. на тэрыторыі Чэхаславакіі.

1-е фарміраванне дзейнічала ў адпаведнасці з пагадненнямі, выпрацаванымі саюзнымі дзяржавамі для кантролю за выкананнем патрабаванняў з Акта аб капітуляцыі Германіі, у складзе якой Аўстрыя ўдзельнічала ў Другой сусветнай вайне. Дырэктывай Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання ад 29.05.1945 г. № 11096 1-ы Украінскі фронт ператворны ў Цэнтральную групу войск.

Штаб размясціўся ў Бадэне (Аўстрыя). Да канца лета 1945 г. у склад уваходзілі 6 гвардзейскіх армій сухапутных войск: 3-я і 4-я танкавыя, 4-я, 5-я, 7-я і 9-я агульнавайсковыя. Паветраную падтрымку ажыццяўляла 2-я (з лютага 1949 г. — 59-я) паветраная армія. Пры гэтым усе танкавыя і механізаваныя карпусы сталі аднайменнымі дывізіямі і, акрамя таго, у складзе гвардзейскіх стралковых карпусоў 4-й і 5-й армій на базе стралковых дывізій былі сфарміраваны 6 гвардзейскіх механізаваных дывізій пад нумарамі ад 13-й да 18-й.

2-е фарміраванне са штабам у Мілавіцы ўтворана пасля «Пражскай вясны» і аперыцыі «Дунай». Прававой асновай знаходжання групы стаў падпісаны дагавор паміж урадамі СССР і Чэхаславакіі аб стварэнні на тэрыторыі краіны Цэнтральнай групы войск.

Аб’яднанне было нацэлена супраць сіл НАТА, размешчаных на поўдні ФРГ, але не выключалася магчымасць супрацьстаяння супраць магчымай агрэсіі з тэрыторыі афіцыйна нейтральнай Аўстрыі.

ЦГВ была расфармаваная да 21.06.1991 г. Пры гэтым вывад войск пачаўся яшчэ ў жніўні 1990 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Феськов В. И., Голиков В. И., Калашников К. А., Слугин С. А. Вооружённые Силы СССР после Второй мировой войны: от Красной Армии к Советской (часть 1: Сухопутные войска) / под науч. ред. В. И. Голикова. — Томск: Изд-во НТЛ, 2013. — 640 с. — 500 экз. — ISBN 978-5-89503-530-6.